Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 39 Псалцір, 39 глава

1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Калі цярпеў, то Бога чакаў,
І пачуў мяне, і пачуў маленне мае.
3 І выцягнуў мяне з рову пакутаў, як з балотнай ціны,
І паставіў мяне на цвёрдую зямлю, і накіраваў крокі мае,
4 І паклаў у вусны мае песню новую, песню Богу нашаму,
Убачаць гэта шмат людзей і ўстрашацца, і пачнуць на Бога спадзявацца.
5 Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на імя Божае
І не глядзіць на мітусню і на шалёнствы марныя.
6 Шмат сатварыў Ты, Божа мой, і няма падобных да Цябе па цудах і думках Тваіх,
Узвяшчаю і кажу — ім ліку няма.
7 Ахвяры і прынашэнні не жадаеш Ты,
Вуха прыгатаваў мае, усеспаленняў за грэх не захацеў Ты.
8 Тады казаў я: «Вось я прыйду,
Як пісана ў світку пра мяне,
9 Выконваць волю, Божа мой, Тваю я пажадаў,
Закон Твой усярэдзіне нутра майго».
10 Я дабраўзвесціў праўду ў царкве вялікай,
І вуснам я сваім не забараніў, Ты ведаеш, Божа.
11 Праўду Тваю не схаваў у сэрцы сваім, і ратаванне Твае казаў,
Не схаваў дабрыню Тваю і ісціну Тваю сярод рады людзей.
12 Але Ты, Божа, не пазбаві шчодрасці Тваёй ад мяне,
Дабрыня Твая і праўда твая да будзе са мной.
13 Абышлі мяне бедоты шматлікія, і нагналі мяне бяззаконні мае, што цёмна ў вачах,
Памножыліся яны больш валасоў маіх на галаве, і сэрца мае мяне пакінула.
14 Дабраспрыяй, Божа, уратаваць мяне,
Паспяшай, Божа, дапамагчы мне.
15 Няхай пасаромяцца разам ўсе шукаючыя душу маю, каб забраць яе,
Няхай звернуцца назад і пасаромяцца жадаючыя мне ліха.
16 Да маюць сорам тыя, хто гаворыць:
«Вось табе, вось!»
17 Да радуюцца і вясяляцца тыя, хто шукае Цябе, Божа.
І бясперапыну чакаючыя ратавання хай клічуць: «Да ўзвялічыцца Бог!»
18 А я жабрак убогі, але Бог апякае мяне.
Памочнік і Абаронца, Божа мой, не запаволь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 39 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.