Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 39 Псалтыр, 39 глава

1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Цярпліва чакаў я Госпада, і Ён пачуў мяне, і выслухаў малітву маю,
3 і выцягнуў мяне з ямы пакутаў і з багністай твані, і паставіў на скале ногі мае, і ўмацаваў мае крокі;
4 і ўклаў у вусны мае новую песьню, песьню хвалы Богу нашаму: убачаць гэта многія, і збаяцца, і будуць спадзявацца на Госпада.
5 Шчасьлівы муж, чыя надзея — імя Госпада, і які не ўзіраўся на марнасьці і зманлівыя недарэчнасьці.
6 Шмат цудоўных справаў Тваіх, Госпадзе, Божа мой, Ты ўчыніў, і ў задумах Тваіх няма падобнага да Цябе; я заяўляў і казаў: яны размножыліся бяз меры!
7 Ахвяры і прынашэньня не захацеў Ты, а цела падрыхтаваў мне; цэлапаленьняў і ахвяраў за грэх Ты не вымагаў.
8 Тады сказаў я: «Вось прыходжу, у загалоўку кнігі напісана пра мяне:
9 спаўняць волю Тваю і закон Твой, Божа мой, жадаў я ў нутры сэрца майго».
10 Я апавяшчаў справядлівасьць на сходзе вялікім, дык вось вуснам маім не забараню: Госпадзе, Ты ведаеш.
11 Справядлівасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, я гаварыў пра праўду Тваю і збаўленьне Тваё. Я не ўтаіў міласьці Тваёй і праўды Тваёй перад вялікім сходам.
12 Ты ж, Госпадзе, не аддаляй міласьцяў Тваіх ад мяне: ласка Твая і праўда Твая хай заўсёды ахоўваюць мяне.
13 Бо вось атачылі мяне няшчасьці, якім няма ліку, авалодалі мною беззаконьні мае, і я ня меў сілы глядзець; размножылася іх больш як валасоў на галаве маёй, і сэрца маё панікла ўва мяне.
14 Акажы ласку, Госпадзе, ратуй мяне! Госпадзе, сьпяшайся мне на дапамогу!
15 Хай засаромеюцца, а разам і зьбянтэжацца тыя, што шукаюць душы маёй, каб загубіць яе. Хай адступяць назад і сумеюцца тыя, што жадаюць мне зла.
16 Хай імгненна асоромяцца тыя, што кажуць мне: «Добра, добра яму так».
17 Хай радуюцца і цешацца Табою ўсе, што шукаюць Цябе, Госпадзе, і хай тыя, каму любае збаўленьне Тваё, заўжды кажуць: «Хай узьвялічыцца Госпад!»
18 А я бедны і ўбогі: Госпад парупіцца пра мяне. Ты мой памочнік і абаронца: Божа мой, не пазьніся!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 39 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.