1 Псалом Давіда. Госпадзе, хто будзе прабываць у Тваім жыльлі і хто паселіцца на гары сьвятой Тваёй?
2 Той, хто паводзіць сябе беззаганна і чыніць справядлівасьць, гаворыць праўду ў сэрцы сваім;
3 хто не хітрыў языком сваім, ані рабіў зла бліжняму свайму і суседзяў сваіх ня ганьбіў.
4 Нягоднік як нішто перад ім, а тых, што баяцца Госпада, ён хваліць. Ён той, хто дае слова бліжняму свайму і не адракаецца.
5 Ён той, хто не даваў грошай сваіх на ліхву і не прымаў подкупу супраць бязьвінных. Хто так робіць, не пахісьнецца давеку.