Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 102 Псалтыр, 102 глава

1 Псалом Давіда. Блаславі, душа мая, Госпада і ўсё нутро маё — імя сьвятое Яго.
2 Блаславі, душа мая, Госпада і не забывай усіх дабрадзействаў Яго:
3 Ён ачышчае ўсе беззаконьні твае і ацаляе ўсе немачы твае;
4 Ён вызваляе ад тленнасьці жыцьцё тваё, ласкаю і міласэрнасьцю вянчае цябе;
5 Ён напаўняе дабротамі жаданьне тваё: абновіцца, як у арла, маладосьць твая.
6 Госпад чыніць міласьці і суд усім пакрыўджаным.
7 Ён даў пазнаць Майсею шляхі свае, сынам Ізраіля — жаданьні свае.
8 Шчодры і міласьцівы Госпад, доўгацярплівы і шматміласэрны.
9 Ня будзе Ён гневацца да канца і ня будзе крыўдаваць давеку.
10 Не паводле грахоў нашых учыніў Ён нам і не паводле правінаў нашых адплаціў Ён нам.
11 Бо як высока неба ад зямлі, так моцна явіў Госпад міласьць сваю тым, што баяцца Яго.
12 Як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя.
13 Як бацька мілуе сыноў, так Госпад явіў міласьць сваю тым, што баяцца Яго.
14 Ён ведае нашу прыроду, Ён памятае, што мы — пыл.
15 Чалавек — як трава дні яго: зацьвіце ён, як кветка ў полі,
16 але вось выйшаў дух яго, і ня стане яго, і ўжо месца свайго не пазнае.
17 А міласьць Госпада ад веку і да веку на тых, што баяцца Яго;
18 і справядлівасьць Яго на сынах сыноў тых, што захоўваюць саюз Яго і памятаюць Яго запаветы, каб выконваць іх.
19 Госпад на небе ўстанавіў пасад свой, і валадарства Яго над усім пануе.
20 Блаславіце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя сілаю, што выконваеце загады Яго, слухаючы голасу слоў Яго.
21 Блаславіце Госпада, усе сілы Яго, слугі Яго, што спаўняеце волю Яго.
22 Блаславіце Госпада, усе творы Яго на кожным месцы Яго валадарства. Блаславі, душа мая, Госпада!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 102 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.