Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 103 Псалтыр, 103 глава

1 Псалом Давіда. Блаславі, душа мая, Госпада: Госпадзе, Божа мой, Ты вялікі наўзьдзіў! Ты апрануўся ў хвалу і веліч,
2 ахутаўся сьвятлом, быццам плашчом, расьцягнуў неба, быццам шацёр,
3 высокія харомы свае пакрываеш водамі, робіш хмары калясьніцаю сабе, ходзіш на крылах ветру.
4 Ты робіш вятры пасланцамі сваімі і слугамі сваімі — полымя агню.
5 Ты ўмацаваў зямлю на асновах яе: не пахісьнецца павек вякоў.
6 Бездань, быццам вопратка, покрыва яе. Воды над гарамі стануць:
7 ад пагрозы Тваёй яны назад пададуцца, ад грому голасу Твайго задрыжаць.
8 Узыходзяць яны на горы і зыходзяць у даліны, у месцы, якія Ты ім назначыў;
9 Ты ўстанавіў межы, якіх ім не перайсьці і не вярнуцца, каб пакрыць зямлю.
10 Пасылаеш крыніцы ў яры: пацякуць воды між гораў;
11 будуць піць з іх усе зьвяры палявыя, аслы дзікія смагу сваю гасіць будуць.
12 Каля іх птушкі нябесныя будуць мець гнёзды свае: між скалаў будзе чутны сьпеў іх.
13 З высокіх харомаў Тваіх навадняеш горы: зямля напоўніцца плодам твораў Тваіх.
14 Ты вырошчваеш траву для жывёлы, зельле на пажытак чалавеку, каб вырасьціць хлеб з зямлі,
15 і віно, што весяліць сэрца чалавека; каб твар яго зьзяў ад алею, а хлеб хай сэрца чалавека ўмацоўвае.
16 Насыцяцца дрэвы нізінныя — кедры лібанскія, што Ты іх насадзіў.
17 Там птушкі будуць мець гнёзды свае, бусьлінае жыльлё ўзвысіцца над імі.
18 Горы высокія для дзікіх козаў, шчыліны скалаў — сховішча для грызуноў.
19 Ты стварыў месяц, каб паказваў поры; сонца ведае час захаду свайго.
20 Ты навёў цемру, і настала ноч, падчас якое выходзяць усе зьвяры лясныя.
21 Львяняты рыкаюць, шукаючы здабычы, просячы ў Бога спажывы сабе.
22 Узыдзе сонца, і яны зьбяруцца і лягуць у логавах сваіх.
23 Выйдзе чалавек да справаў сваіх і да работы сваёй да вечара.
24 Якія велічныя творы Твае, Госпадзе, Ты ўсё мудра стварыў! Зямля поўная стварэньняў Тваіх.
25 Вось мора вялікае і прасторнае: у ім безьліч стварэньняў, зьвяроў вялікіх і малых.
26 Караблі плаваюць там і вуж гэты, якога Ты стварыў на пацеху сабе.
27 Усе яны чакаюць Цябе, каб Ты даў ім спажыву ў свой час.
28 Ты ім дасі, і яны падбяруць; расчыніш руку Тваю, і ўсе напоўняцца дабром.
29 Калі ж Ты адвернеш твар Твой ад іх, яны ўстрывожацца; адымеш дух ад іх, і яны згібеюць, і ў пыл зноў вернуцца.
30 Пашлеш дух Твой, і яны ажывуць, і Ты абновіш твар зямлі.
31 Няхай слава Гасподняя трывае давеку, хай Госпад цешыцца з твораў сваіх.
32 Ён гляне на зямлю, і змушае яе трымцець, дакранецца да гораў, і яны задымяць.
33 Праз усё жыцьцё маё буду сьпяваць Госпаду, буду пяяць Богу майму, пакуль жыву.
34 Хай даспадобы будуць Яму разважаньні мае, а я буду радавацца ў Госпадзе.
35 Няхай счэзнуць грэшнікі з зямлі і няхай ня будзе больш нягоднікаў. Блаславі, душа мая, Госпада!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 103 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.