Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 57 Псалтыр, 57 глава

1 Кіраўніку хору. «Не загубі». Памятная песьня Давіда.
2 Калі сапраўды справядлівае кажаце, сыны людзкія, дык судзіце праведна.
3 Бо вось у сэрцы вы чыніце беззаконьне на зямлі, рукі вашыя сплятаюць няправеднасьць.
4 Ад улоньня грэшнікі сышлі з дарогі, ад нутра маці зблудзілі, казалі няпраўду.
5 Лютасьць іх падобная да зьмяінай, быццам глухое гадзюкі, што затуляе вушы свае,
6 не зважае на голас заклінальнікаў, ні на атруту, прыгатаваную знахарам.
7 Бог скрышыў зубы іх у пашчах іх, Госпад зламаў сківіцы львоў!
8 Зьнікнуць яны, як вада мімацечная; Ён нацягне свой лук, аж яны зьнямогуцца.
9 Як растоплены воск, счэзнуць: агонь спадзе на іх, і ня ўбачаць сонца.
10 Перш, як ім адчуць церне ажыны, як жывых — як бывае ў гневе — праглыне іх.
11 Усьцешыцца праведнік, калі ўбачыць пакараньне бязбожнага, памые рукі свае ў крыві грэшніка.
12 І скажа чалавек: «Калі сапраўды карысна быць праведным, дык сапраўды ёсьць Бог, які судзіць іх на зямлі!»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 57 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.