Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 117 Псалтыр, 117 глава

1 Алілуя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго давеку.
2 Хай скажа дом Ізраіля, што Ён добры, што міласэрнасьць Яго давеку.
3 Хай скажа дом Аарона, што Ён добры, што міласэрнасьць Яго давеку.
4 Хай скажуць усе, што баяцца Госпада, што Ён добры, што міласэрнасьць Яго давеку.
5 З гора паклікаў я Госпада, і Ён пачуў мяне, і вывеў мяне на прасьцяг.
6 Госпад мне памочнік, і не збаюся, што зробіць мне чалавек.
7 Госпад мне памочнік, і я гляну з пагардай на ворагаў маіх.
8 Лепш верыць Госпаду, як давяраць чалавеку.
9 Лепш спадзявацца на Госпада, як спадзявацца на князёў.
10 Абступілі мяне ўсе народы, але імем Гасподнім я адагнаў іх.
11 Абступілі мяне навокал, але імем Гасподнім я адагнаў іх.
12 Абступілі мяне, быццам пчолы соты, і загарэліся, як агонь у церні, але імем Гасподнім я адагнаў іх.
13 Мяне штурханулі, я ледзь ня ўпаў, але Госпад падтрымаў мяне.
14 Госпад — мая сіла і песьня, Ён стаў мне збаўленьнем.
15 Голас радасьці і збаўленьня ў сялібах праведных: правая рука Госпада явіла сілу.
16 Правая рука Госпада ўзьняла мяне, правая рука Госпада явіла сілу.
17 Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.
18 Строга пакараў мяне Госпад, але на сьмерць не аддаў.
19 Адчыніце мне браму праведнасьці: увайшоўшы праз яе, буду славіць Госпада.
20 Вось брама Гасподняя: праведнікі ўвойдуць праз яе.
21 Буду дзякаваць Табе, бо Ты пачуў мяне і стаў маім збаўленьнем.
22 Камень, які адкінулі будаўнікі, стаў вуглавым каменем:
23 ад Госпада гэта і дзіўнае ў нашых вачах.
24 Вось дзень, што Госпад стварыў: усцешымся і ўзрадуемся ў ім.
25 О Госпадзе, ратуй; О Госпадзе, паспрыяй!
26 Блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе! Мы блаславілі вас з дому Гасподняга.
27 Бог — Госпад, і Ён явіўся нам: спраўляйце сьвята з вянкамі аж да рагоў ахвярніка!
28 Ты Бог мой, і я буду дзякаваць Табе; Ты Бог мой, і я буду ўзьвялічваць Цябе; буду дзякаваць Табе, бо Ты пачуў мяне і стаў мне збаўленьнем.
29 Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго давеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 117 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.