Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 44 Псалтыр, 44 глава

1 Кіраўніку хору. Навука. Сыном Карэевым. Песьня пра любага.
2 Сэрца маё праліло добрае слова: кажу пра мае справы ўладару; язык мой — пяро скарапісца.
3 Красой ты больш прыгожы за сыноў людзкіх, ласка пацякла з вуснаў тваіх: дзеля гэтага Бог блаславіў цябе на вякі.
4 Падперажы меч твой да боку твайго, сільны, у дабрыні тваёй і красе тваёй,
5 і напружся, і пасьпявай, і пануй дзеля праўды, лагоды і справядлівасьці, і правая рука твая дзівосна павядзе цябе.
6 Вострыя стрэлы твае, сільны, — народы скорацца перад табою, — стрэлы ў сэрца ворагаў уладара.
7 Пасад Твой, Божа, на век вякоў; жазло валадарства Твайго — жазло праведнасьці.
8 Ты палюбіў справядлівасьць і ўзьненавідзеў беззаконьне: дзеля гэтага памазаў цябе Бог, твой Бог, алеем радасьці больш, чым саўдзельнікаў тваіх.
9 Сьмірна, і алоэ, і касія ад вопраткі тваёй і ад харомаў з слановай косьці цешаць цябе.
10 Дочкі каралеўскія ў пашане ў цябе. Каралева стала па правай руцэ тваёй, у вопратку золатам прашытую апранутая, упрыгожаная.
11 Слухай, дачка, глянь, і нахілі вуха тваё, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго,
12 і ўладар пажадае красы тваёй, бо ён — госпад твой;
13 і паклоняцца яму дочкі Тыру з дарамі. На твар твой маліцца будуць багатыя народу.
14 Уся слава дачкі каралеўскай у ёй самой: яна апранутая ў вопратку з залатымі махрамі, упрыгожаная.
15 Прывядуць да ўладара дзеваў усьлед за ёю, дружак яе прывядуць табе.
16 Сярод радасьці і вясельля прывядуць іх і ўвядуць у каралеўскія харомы.
17 Замест бацькоў тваіх сталі сыны твае: паставіш іх князямі па ўсёй зямлі.
18 Зраблю памятным імя тваё ўва ўсіх пакаленьнях; дзеля гэтага будуць цябе славіць народы на век і на век вякоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 44 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.