1 Псалом Асафа. Бог стаў на сходзе багоў, сярод багоў будзе правіць суд.
2 «Як доўга будзеце судзіць несправядліва і спрыяць грэшнікам?
3 Чыніце суд сіраце і беднаму, апраўдвайце пакорнага і ўбогага;
4 ратуйце бедака і ўбогага і вызваляйце яго з рукі грэшніка!»
5 Ня ўведалі яны, не зразумелі, у цемры блукаюць; хістаюцца ўсе асновы зямлі.
6 Я сказаў: «Вы — багі, і ўсе вы — сыны Найвышэйшага;
7 але вы, як людзі, паміраеце і, як кожны з князёў, пáдаеце».
8 Устань, Божа, судзі зямлю, бо Ты займееш спадчыну ўва ўсіх народах!