1 На канец, псалом Давіда. Песьня.
2 Хай устане Бог, і разьбягуцца ворагі Яго, і ўцякуць ад твару Яго ненавісьнікі Яго.
3 Хай зьнікнуць так, як зьнікае дым; як тае воск ад агню, так хай згінуць грэшнікі ад твару Божага,
4 а праведнікі хай узрадуюцца, хай цешацца перад Богам, хай поўняцца радасьцю.
5 Сьпявайце Богу, сьпявайце, граючы, імю Яго, зрабіце дарогу Таму, хто ўзыходзіць на захад — Госпад імя Яго, — і радуйцеся перад Ім.
6 Сумеюцца ўсе ад аблічча Яго, айца сіротаў і судзьдзі ўдоваў: такі вось Бог на сьвятым месцы сваім.
7 Бог пасяляе самотных у дом, мужна выводзіць тых, што ў аковах, таксама зьнявераных, тых, што жывуць у магілах.
8 Божа, калі Ты ішоў перад народам Тваім, калі Ты ішоў праз пустыню,
9 зямля трымцела, нябёсы раставалі перад тварам Бога Сынайскага, перад тварам Бога Ізраіля.
10 Шчодры дождж Ты, Божа, пашлеш набытку Твайму: ён зьнямогся, але Ты ўмацаваў яго.
11 Жывёлы Твае жывуць у ім: у дабрыні Тваёй, Божа, Ты ўсё падрыхтаваў для ўбогага.
12 Госпад дасьць слова тым, што дабравесьцяць з сілаю вялікаю.
13 Кароль сілаў любага народу дзеля красы дому разьдзеліць здабычу.
14 Калі будзеце спачываць сярод вашых удзелаў, будзеце як галубка, крылы якой пасрэбраныя і грудзі ў зьзяньні золата.
15 Калі Нябесны разьмесьціць каралёў па гэтай зямлі, яны зьбялеюць, як сьнег на Салмоне.
16 Гара Божая, гара ўрадлівая, гара стромкая, гара ўрадлівая!
17 Чаму, стромкія горы, зайздросьціце гары, якую Бог упадабаў сабе на жыльлё? Бо Госпад будзе жыць там давеку.
18 Калясьніцаў Божых дзясяткі тысяч, тысячы радасных: Госпад сярод іх на Сынаі, у сьвятыні.
19 Ты ўзышоў на вышыню, паланіў палон, прыняў дары ў людзях, каб і сярод непакорных пасяліцца.
20 Блаславёны Госпад Бог, блаславёны Госпад дзень у дзень: Бог збаўленьня нашага будзе нам спрыяць,
21 Бог наш — Бог, які збаўляе; і Гасподнія, Гасподнія брамы сьмерці.
22 Пэўна Бог скрышыць галовы ворагаў сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у беззаконьнях сваіх.
23 Госпад сказаў: «Я выведу з Васана; выведу з марской глыбіні,
24 каб нага твая і язык сабак тваіх памачыліся ў крыві ворагаў тваіх».
25 Бачнымі былі паходы Твае, Божа, — паходы Бога майго і Уладара, — у сьвятыні.
26 Сьпераду ішлі князі побач са сьпевакамі, сярод дзеваў, што білі ў бубны:
27 «На сходах блаславіце Бога, Госпада, вы, што з роду Ізраіля!»
28 Там Бэньямін наймалодшы ў захапленьні; князі Юды, старэйшыя іх; князі Забулёнскія, князі Нэфталімскія.
29 Загадай, Божа, сілаю Тваёю; умацуй, Божа, тое, што ўчыніў для нас.
30 Ад храма Твайго ў Ерусаліме каралі прынясуць Табе дары.
31 Папракні зьвяроў у трысьнягу — зборышча валоў сярод цялят народаў, — каб не затрымлівалі выпрабоўваных срэбрам. Разгані народы, што прагнуць вайны.
32 Прыйдуць паслы з Ягіпту; Этыёпія працягне руку сваю да Бога.
33 Сьпявайце Богу, зямныя валадарствы, слаўце ў песьнях Госпада,
34 які крочыць на ўсход па небе нябёсаў: вось Ён загрыміць магутным голасам!
35 Аддайце славу Богу: веліч Яго над Ізраілем, а сіла Яго на хмарах.
36 Дзівосны Бог у сьвятыні сваёй, Бог Ізраіля: Ён дасьць сілу і моц народу свайму. Блаславёны Бог!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр Давіда, Псальм 67. Пераклад Аляксандара Надсана.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псалтыр, Псальм 67 в переводах:
Псалтыр, Псальм 67, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.