Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 15 Псалтыр, 15 глава

1 Песьня Давіда. Сьцеражы мяне, Госпадзе, бо я на Цябе ўсклаў надзею.
2 Я сказаў Госпаду: «Ты — Госпад мой, у дабры маім ня маеш патрэбы».
3 Сьвятым, што на зямлі Яго, дзівосна явіў Госпад усе жаданьні свае сярод іх.
4 Памножыліся, а потым паскорыліся немачы іх. Ня буду склікаць крывавыя зборы іх і не прыгадаю імёнаў іх вуснамі маімі.
5 Госпад — частка спадчыны маёй і чашы маёй: Ты той, хто вяртае мне спадчыну маю.
6 Межавыя шнуры праляглі для мяне праз выдатныя мясьціны, таму вось спадчына мая самая лепшая для мяне.
7 Буду бласлаўляць Госпада, які даў мне разуменьне: аж да самай ночы нутро маё навучала мяне.
8 Я бачыў Госпада заўжды перад сабою, бо Ён праваруч мяне, каб мне не пахіснуцца.
9 Дзеля гэтага ўсьцешылася сэрца маё, узрадаваўся язык мой, а цела маё будзе спачываць у надзеі,
10 бо Ты не пакінеш душы маёй у апраметнай і не дасі праведнаму Твайму бачыць тленнасьць.
11 Ты даў мне пазнаць сьцежкі жыцьця; напоўніў мяне радасьцю прысутнасьці Тваёй: раскошы ў правай руцэ Тваёй да канца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 15 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.