Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 76 Псалтыр, 76 глава

1 Кіраўніку хору Ідыфума. Псалом Асафа.
2 Голасам маім я ўсклікнуў да Госпада, голасам маім — да Бога, і Ён пачуў мяне.
3 Я шукаў Бога ў дзень смутку майго — рукамі маімі ўначы перад Ім — і не ашукваў сябе: адмовілася ад суцяшэньня душа мая.
4 Прыгадваў я Бога і цешыўся; пачынаў разважаць, і маладушнічаў дух мой.
5 Апярэджвалі начныя старожы вочы мае, я быў устрывожаны і не гаварыў.
6 Я думаў пра даўнія дні, і ўспамінаў старыя гады, і намагаўся зразумець;
7 разважаў уначы ў сэрцы маім, і дух мой пытаўся:
8 «Ці ж Госпад адкіне навекі і ня будзе больш спагадаць?
9 Ці назаўсёды спыніць міласьць сваю? Ці ўжо споўніў слова, дадзенае з пакаленьня ў пакаленьне?
10 Ці ж Бог забудзецца пра міласэрнасьць? Або ў гневе ўстрымае міласьць сваю?»
11 І я сказаў: «Цяпер я пачаў разумець: гэта зьмена правіцы Усявышняга».
12 Я прыгадаў учынкі Госпада; насамрэч прыгадаю цуды Твае ад пачатку,
13 і буду разважаць аб усіх учынках Тваіх, і апавядаць пра дзеяньні Твае.
14 Божа, у сьвятасьці дарога Твая! Які бог роўны веліччу Богу нашаму?
15 Ты — Бог, які чыніш цуды, сярод народаў явіў Ты сілу Тваю.
16 Ты выбавіў плячом Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа.
17 Воды ўбачылі Цябе, Божа, воды ўбачылі і спалохаліся, ускалыхнуліся бездані.
18 Вялікі шум вады, хмары далі голас свой, бо паляцелі стрэлы Твае.
19 Голас грому Твайго навокал, маланкі Твае асьвятлілі сусьвет, захісталася і затрэслася зямля.
20 Праз мора шляхі Твае, і сьцежкі Твае праз вялікія воды, і нязьведанымі застануцца сьляды Твае.
21 Як авечкі, Ты вёў народ Твой рукою Майсея і Аарона.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 76 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.