Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 106 Псалтыр, 106 глава

1 Алілуя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо павек міласэрнасьць Яго! —
2 хай скажуць вызваленыя Госпадам, каго Ён вызваліў з рукі ворага
3 і сабраў з усіх краінаў: з усходу і захаду, з поўначы і ад мора.
4 Яны блукалі па пустыні, па бязводзьдзі, не знаходзілі дарогі да населенага места.
5 Цярпелі яны голад і смагу, душа іх млела ў іх.
6 І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх
7 і вывёў іх на просты шлях, каб ім ісьці да населенага места.
8 Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
9 бо Ён задаволіў спрагнёную — і напоўніў дабротамі згаладалую — душу
10 тых, што сядзелі ў цемры і цені сьмерці, скаваныя горам і жалезам,
11 бо яны супрацівіліся словам Божым і радаю Найвышэйшага пагардзілі.
12 І скарылася ў бядзе сэрца іх: яны зьнемагліся, і не было нікога, хто дапамог бы ім.
13 І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх,
14 і вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і разьбіў кайданы іх.
15 Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
16 бо Ён разьбіў медныя брамы і скрышыў жалезныя замкі,
17 забраў іх са шляху беззаконьня, бо з-за беззаконьняў сваіх яны прыйшлі ў заняпад.
18 Усякай страваю брыдзілася душа іх, і яны наблізіліся да брамы сьмерці.
19 І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх,
20 паслаў слова сваё, і ацаліў іх, і ўратаваў іх ад загубы.
21 Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
22 і хай прынясуць Яму ахвяру хвалы, і абвесьцяць з радасьцю ўчынкі Яго.
23 Тыя, што на караблях плаваюць па моры, занятыя працаю на вялікіх водах,
24 бачылі ўчынкі Госпада і цуды Яго ў глыбіні.
25 Ён сказаў, і ўзьняўся буйны вецер, і падняліся хвалі яго.
26 Узьнімаюцца яны да небёсаў, спускаюцца ў бездані. Душа іх млела ў злой прыгодзе.
27 Устрывожыліся яны, захісталіся, быццам п’яныя, і счэзла ўся мудрасьць іх.
28 І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх.
29 І загадаў буры, і настаў лёгкі ветрык, і змоўклі хвалі яе.
30 І ўсьцешыліся, што суцішыліся хвалі, і Ён прывёў іх да жаданай ім прыстані.
31 Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх;
32 хай узьвялічваюць Яго на народным сходзе і на пасяджэньні старэйшых хай праслаўляюць Яго.
33 Ён перамяніў рэкі ў пустыню і струмені водныя ў сушу,
34 зямлю ўраджайную ў салоную з-за злосьці тых, што жывуць у ёй.
35 Пустыню перамяніў Ён у водныя азярыны, а бязводную зямлю ў водныя вытокі.
36 І пасяліў там згаладалых, і заснавалі яны месты, каб жыць у іх.
37 І засеялі нівы, і насадзілі вінаграднікі, і зьбіралі багаты ўраджай.
38 І блаславіў іх, і яны вельмі размножыліся; і жывёлаў іх Ён ня зьменшыў.
39 І зноў стала іх мала, і яны заняпалі ад націску злыбедаў і цярпеньняў.
40 Паніжэньне вылілася на князёў іх, і Ён пакінуў іх блукаць па месцы непраходным і па бездарожжы.
41 І дапамог гаротнаму ў бядзе, і размножыў род яго, як авечак.
42 Убачаць гэта праведныя і ўзрадуюцца, і ўсякае беззаконьне затуліць вусны свае.
43 Хто той мудры, які захавае гэта і зразумее міласьці Гасподнія?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 106 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.