Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 106 Псалтыр, 106 глава

1 Галілуя! Дзякуйце СПАДАРУ бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
2 Хто можа выказаць сілы СПАДАРОВЫ, даць пачуць усю хвалу Ягоную?
3 Шчасьлівыя тыя, што дзяржаць суд і чыняць справядліва ў кажным часе.
4 Памятуй мяне, СПАДАРУ, із зычлівасьці да люду Свайго; даведайся да мяне спасеньням Сваім.
5 Каб пабачыць дабро абраных Тваіх, цешыцца зь весялосьці народу Твайго, хваліцца спадкам Тваім.
6 Мы ізграшылі з бацькамі сваімі, дазвалялі сабе бяспраўе, нягодна рабілі.
7 Айцове нашы ў Ягіпце ня ўцямілі чудосаў Тваіх, ня памятавалі множасьці ласкаў Тваіх, але наракалі ля мора, ля Чырвонага мора.
8 Але Ён выбавіў іх дзеля імені Свайго, каб абясьціць магутнасьць Сваю.
9 Крыкнуў Ён на Чырвонае мора, і яно высахла; і правёў іх глыбінямі, як пустынёю;
10 І выбавіў іх ад рукі ненавідзячага, і адкупіў іх ад рукі непрыяцеля;
11 І воды пакрылі варагоў іхных, ні воднага зь іх не засталося.
12 Тады яны паверылі словам Ягоным, яны пяялі славу Яму.
13 Яны борзда забыліся ўчынкі Ягоныя, не чакалі рады Ягонае;
14 Але бязьмерна галіліся на пустыні й спакушалі Бога на пустыні.
15 І Ён даў ім, чаго яны прасілі, паслаў, адылі, высіленьне душы іхнай.
16 Таксама пазавідавалі Масею ў табару, Аарону, сьвятому СПАДАРОВАМУ.
17 Раськяпілася зямля, і праглынула Дафана, і пакрыла груд Авірамоў;
18 І загарэлася цяпло ў грудзе іхным, і поламя спаліла нягодных.
19 Зрабілі цяпло на Горыве й кланяліся літаму абразу;
20 Значыцца, яны памянялі славу сваю на абраз вала, што есьць траву;
21 Забыліся Бога, Спаса свайго, Каторы ўчыніў вялікія рэчы ў Ягіпце,
22 Чудоўныя ўчынкі ў зямлі Хамовай, страшныя рэчы ля Чырвонага мора.
23 І сказаў, што маніўся зьнішчыць іх, калі б не Масей, абраны Ягоны, стаў у раськепіне перад Ім, каб адвярнуць гнеў Ягоны ад зьнішчэньня.
24 Нават яны пагрэбавалі зямлёю жаданаю, не паверылі слову Ягонаму;
25 Але наракалі ў буданох сваіх, ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА.
26 І падняў Ён руку Сваю на іх, каб паваліць іх на пустыні,
27 І паваліць насеньне іхнае ў народах, і насеньне іхнае па землях.
28 І спрагліся із Ваал-Пеорам, і елі аброкі мерцьвякоў,
29 І квялілі ўчынкамі сваімі, і выбух меж іх мор.
30 Тады паўстаў Фінегас, і зрабіў суд, і мор запыніўся.
31 І гэта далічана яму да справядлівасьці з пакаленьня да пакаленьня аж на векі.
32 І загнявілі таксама ля водаў Мерывы, і блага вышла Масею зь іх прычыны;
33 Бо яны зьнемарасьцілі дух ягоны, ажно ён зяўнуў вуснамі сваімі.
34 Ня выгубілі народы, што да каторых СПАДАР расказаў ім;
35 Але зьмяшаліся з паганамі й наўчыліся ўчынкаў іхных;
36 Пачалі служыць балваном іхным, і яны сталі ім сецяй;
37 Сыноў сваіх а дачкі свае абракалі нячысьцікам;
38 І разьлівалі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх а дачок сваіх, каторых яны абракалі балваном Канаанскім, і сплюгавілася зямля крывёю.
39 І сплюгавіліся справамі сваімі, і ўвыйшлі ў бязулства ўчынкамі сваімі.
40 Затым запалаў СПАДАР гневам на люд Свой, ажно Ён брыдзіўся спадкам Сваім;
41 І аддаў іх у рукі паган, і панавалі над імі ненавідзячыя іх.
42 Таксама непрыяцелі іхныя ўціскалі іх, і яны былі падданы пад руку іх.
43 Шмат разоў Ён вывальняў іх; але яны немарасьцілі Яго радамі сваімі, і скволелі бяспраўям сваім.
44 Ён абачыў гароту іхную, як пачуў галашэньне іхнае,
45 І ўспомнеў змову Сваю зь імі, і пажалеў подле множасьці міласэрдзя Свайго;
46 І дараваў іх спагадлівасьцяй тых, што ўзялі іх у палон.
47 Выбаў нас, СПАДАРУ, Божа наш, і зьбяры нас з памеж паган, каб дзякавалі сьвятому імені Твайму, хваліліся хвалою Тваёю.
48 Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку і да веку! І няхай увесь люд скажа: «Амін!» Галілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 106 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.