Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 109 Псалтыр, 109 глава

1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Божа хвалы мае! не маўчы;
2 Бо вусны нягодныя а вусны ізрадлівыя рашчыніліся на мяне; гукаюць із імною языком манлівым;
3 Словамі ненавіднасьці абступаюць мяне й ваююць із імною бязь віны.
4 За любоў маю яны працівяцца імне, але я малюся.
5 І аддавалі імне ліхам за добро й ненавіднасьцяй за любоў маю.
6 Прызнач над ім нягодніка, і няхай праціўнік стаіць па правай руццэ ягонай;
7 Як яго будуць судзіць, няхай выйдзе нягоднікам, і малітва ягоная хай стане грэхам;
8 Хай будуць дні ягоныя нячысьленыя, урад ягоны возьме іншы;
9 Няхай дзеці ягоныя будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою;
10 Хай Дзеці ягоныя будуць кажначаснымі валацугамі, і просяць, і няхай яны шукаюць із пусташаў сваіх;
11 Няхай пазычэньнік захопе ўсе, што ён мае, і няхай чужнікі заглабаюць працу ягоную;
12 Няхай ніхто ня зробе яму ласкі ані будзе каму прыяць сіротам ягоным;
13 Патомства ягонае няхай будзе адцята; у наступным пакаленьню няхай будзе сьцерта імя іхнае;
14 Няхай успомніцца СПАДАРУ бяспраўе бацькоў ягоных, і грэх маці ягонае няхай не затрэцца;
15 Няхай яны будуць перад СПАДАРОМ кажначасна, каб адцяў ізь зямлі памяць іхную;
16 Бо ён ня помнеў рабіць ласку, але перасьледаваў убогага а беднага а зьнемарашчанага сэрцам, каб зрабіць сьмерць.
17 І ўлюбіў ён кляцьбу, — і прыйдзе яна на яго; як ён не любаваўся ў дабраславенстве, так хай здаліцца яно ад яго.
18 Як ён адзяваўся кляцьбою, як адзецьцям сваім, так хай прыйдзе яна, як вада, у нутр ягоны і, як алей, у косьці ягоныя.
19 Няхай яна будзе яму, як адзецьце, каторым ён ахінаецца, і, як пояс, каторым кажначасна папяразуецца.
20 Во гэта плата ад СПАДАРА праціўнікам маім і тым, што гукаюць благое на душу маю.
21 Але Ты, СПАДАРУ — Спадар, абыйдзіся з імною дзеля імені Свайго, бо добрае міласэрдзе Твае, і выбаві мяне,
22 Бо я ўбогі а бедны, і сэрца мае ранена ў імне.
23 Я хадзіў, як сьцень, калі ён сьхінаецца; мяне атрасаюць, як шаранчу.
24 Калені мае сьхінаюцца ад посту, і цела мае спабылося туку.
25 Я стаў пасьмехам ім; яны глядзелі на мяне, яны ківалі галавамі сваімі.
26 Памажы імне, СПАДАРУ, Божа мой, спасі мяне подле міласэрдзя Свайго,
27 І пазнаюць, што гэта рука Твая, Ты СПАДАРУ, учыніў гэта.
28 Няхай яны клінуць, але Ты дабраслаў; як яны паўстаюць, няхай будуць пасаромлены, але слуга Твой хай цешыцца.
29 Няхай праціўнікі мае адзенуцца ў сорам і няхай ахінуцца ганьбаю, як ахілімам.
30 Буду вельмі выхваляць СПАДАРА вуснамі сваімі і меж множасьці буду выхваляць Яго;
31 Бо Ён стане па правіцы беднага, каб вывальніць яго ад тых, што засуджаюць душу ягоную.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 109 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.