1 Кіраўніку хору. З прыгоды сьмерці Лабена. Псальма Давідава.
2 Выхваляю СПАДАРА ўсім сэрцам сваім, вылічу ўсі чудосы Твае.
3 Радавацца а весяліцца буду ў Табе, буду апяваць імя Твае, Навышні.
4 Як абернуцца непрыяцелі мае назад, яны спаткнуцца а загінуць ад віду Твайго;
5 Бо Ты спраўляў Мой суд а Мой рассудак; Ты сядзеў на пасадзе, судзьдзя справядлівы.
6 Ты зганіў народы, зьнішчыў нягоднага, выцер імя іхнае на векі а векі.
7 О непрыяцелю! скончыліся спустошаньні на векі, ты месты выкараніў, памятка іхная зьгінула зь імі.
8 Але СПАДАР на векі сядзіць, Ён устанавіў да суду пасад Свой,
9 І Ён судзе сьвет у справядлівасьці, судзе люды ў шчырасьці.
10 І будзе СПАДАР уцёкам уцісьненаму, у поры ўціску.
11 І будуць спадзявацца на Цябе знаючыя імя Твае, бо Ты не пакідаеш шукаючых Цябе, СПАДАРУ.
12 Пейце СПАДАРУ, на Сыёне жывучаму, азнаймляйце меж людаў учынкі Ягоныя;
13 Бо Ён імсьціць за кроў, помны, не забываецца галашэньня ўцісьненых.
14 Зьмілуйся над імною. СПАДАРУ! глянь на цярпеньні мае ад ненавідзячых мяне, Ты, Каторы ўзьнімаеш мяне ад брамаў сьмерці,
15 Каб я вылічыў усі хвалы Твае ў брамах дачкі Сыёну; буду цешыцца ў спасеньню Тваім.
16 Занурыліся народы ў яму, каторую выкапалі; у сець тую, што схавалі яны, лучыла нага іхная.
17 СПАДАР пазнаны. Ён учыніў суд; у работу рук сваіх заблытаўся нягодны. Размышленьне. Сэля.
18 Зьвернуцца нягодныя да шэолю, усі народы, што забываюцца Бога;
19 Бо не назаўсёды забыты будзе ўбогі, і надзея бедных не загіне на векі.
20 Паўстань, СПАДАРУ! няхай ня дужэе людзіна, няхай народы правуюцца перад відам Тваім.
21 Напусьці, СПАДАРУ, страх на іх; хай знаюць народы, што яны людзі. Сэля.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.