Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 45 Псалтыр, 45 глава

1 Кіраўніку хору. На шошанім. Сыноў Корыных. Навука. Песьня любосьці.
2 Выліла сэрца мае слова добрае; гукаю я свае справы Каралю; язык мой, як пяро борздага пісьменьніка.
3 Ты найпазарнейшы із сыноў людзкіх; выліта зычлівасьць на вуснах Тваіх; затым Бог дабраславіў Цябе на векі.
4 Паперажы меч Свой на сьцёгны Свае, Магучы, славаю Сваёй а майстатам Сваім!
5 І ў майстаце Сваім едзь дасьпешна дзеля слова праўды, лагоднасьці, справядлівасьці, і навуча Цябе страшных рэчаў правіца Твая.
6 Войстрыя стрэлы Твае ў сэрцу непрыяцеляў каралеўскіх; люды падуць пад Табою.
7 Пасад Твой, Божа, на векі вякоў; ськіпетра пасьцівасьці ё ськіпетра каралеўства Твайго.
8 Ты ўзьлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў нягоднасьць, затым памазаў Цябе Бог Твой алеям радасьці над сябрамі Тваімі.
9 Мірра а алёе, кася — ўсі адзецьці Твае. З палацу сланёвае косьці струны вяселяць Цябе.
10 Каралеўскія дачкі памеж пачэсьлівых Тваіх; па правай руццэ Тваёй стаіць караліца ў шчырым золаце Офірскім.
11 Слухай, дачка, і зважай, і нахіні вуха свае, і забудзься люд свой і дом айца свайго;
12 І будзе жадаць Кароль харашыні твае, бо Ён Спадар твой, і ты пакланіся Яму.
13 І дачка Тыру з дарам, багатыя зь люду будуць маліць від Твой.
14 Уся чэсьць дачкі каралеўскае ўнутры; адзецьце ейнае із залатога гафтаваньня.
15 У вышываных уборах яе прыводзяць да Караля; за ёю дзяўчаты, таварышкі ейныя, прыводзяць да Цябе;
16 Іх прыводзяць із радасьцяй а весялосьцяй, як яны ўходзяць у палац каралеўскі.
17 Замест бацькоў Тваіх будуць сынове Твае; Ты пастановіш іх за князёў па ўсёй зямлі.
18 Я прычыню, што імя Твае будуць помнець у вусіх родах; затым люды будуць выхваляць Цябе на векі а векі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 45 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.