1 Навука Ефана Езрагіта.
2 Ласкі СПАДАРОВЫ буду апяваць на векі, ад пакаленьня да пакаленьня буду агалашаць вернасьць СПАДАРОВУ вуснамі сваімі;
3 Бо я сказаў: «Навекі будзе збудавана ласка Твая, нябёсы — Ты ўстановіш вернасьць Сваю ў іх»;
4 «Я ўчыніў змову з абраным Сваім, прысягнуў Давіду, слузе свайму:
5 Навекі ўстанаўлю насеньне твае і збудую з роду да роду пасад твой». Сэля.
6 І выхваляць нябёсы чуда Твае, СПАДАРУ; таксама вернасьць Тваю ў грамадзе сьвятых;
7 Бо хто на небе можа раўнавацца да Цябе, СПАДАРУ? хто памеж сыноў дужасілаў можа быць падобны да СПАДАРА?
8 Бог вельма страшны ў тайнай радзе сьвятых і грозны над усімі, што абступаюць Яго.
9 СПАДАРУ, Божа войскаў! хто падобны да Цябе, магучы ЯГ? І вернасьць Твая новокал Цябе.
10 Ты радзіш шал мора; як хвалі яго ўзьнімаюцца, Ты сьцішаеш іх.
11 Ты паламіў Рагава, як забітага; магутным плячом Сваім Ты расьцярушыў непрыяцеляў Сваіх.
12 Нябёсы Твае, зямля таксама Твая; сьвет а паўніня яго, Ты заклаў іх;
13 Поўнач і паўдня Ты стварыў; Табор а Гэрмон пяюць праз імя Твае.
14 У Цябе дужое плячо, дужая рука Твая, высокая правіца Твая.
15 Справядлівасьць а суд подам пасаду Твайго; ласка а праўда пярэймуць відзеньне Твае.
16 Дабраславёны люд, каторы знае гук; СПАДАРУ! у сьвятліні віду Твайго яны ходзяць;
17 Зь імені Твайго будуць цешыцца ўвесь дзень і справядлівасьцяй Тваёй вывышацца;
18 Бо харашыня сілы іхнае Ты, і зычлівасьцяй Тваёй узьнімаецца рог наш;
19 Бо да СПАДАРА належа шчыт наш, і сьвяты Ізраеля — Кароль наш.
20 Тады Ты гукаў у відзені да дабрачэсьлівага Свайго і сказаў: «Я даў памогу дужасілу, Я ўзьняў абранага зь люду.
21 Я знашоў Давіда, слугу Свайго; сьвятым алеям Сваім Я памазаў яго,
22 З каторым рука Мая будзе ўмацавана, і плячо Мае будзе мацніць яго.
23 Непрыяцель ня будзе абдзіраць яго, ані сын нягоднасьці ўціскаць яго.
24 І Я скрышу перад відам ягоным уцісканьнікаў яго і ненавідзячых яго паражу.
25 І вернасьць Мая, і ласка Мая зь ім, імям Маім узьнімаецца рог ягоны.
26 Палажу руку ягоную таксама на мора і на рэкі правіцу ягоную.
27 Ён будзе гукаць да Мяне: "Ты айцец мой, Бог мой а скала спасеньня майго".
28 Таксама Я ўчыню яго першаком, вышшым за каралёў зямлі.
29 Заўсёды буду заховаваць ласку Сваю да яго, змова Мая будзе верная яму.
30 І пастанаўлю на векі насеньне ягонае і пасад ягоны, як дні неба.
31 Калі сынове ягоныя пакінуць права Мае і ў судох Маіх ня будуць хадзіць;
32 Калі яны збудзеняць уставы Мае й расказаньняў Маіх ня будуць дзяржаць,
33 Тады даведаюся з розкаю да выступу іхнага і з вытнямі да бяспраўя іхнага;
34 Але ласкі Свае да яго ня ўзрушу ані буду хвальшаваць узглядам вернасьці Свае;
35 Ня збудзеню змовы Свае і таго, што вышла з вуснаў Маіх, не зьмяню.
36 Аднойчы Я прысягнуў у сьвятасьці Сваёй, што Давіду не зманю.
37 Насеньне ягонае на векі будзе, і пасад ягоны, як сонца, перад Імною;
38 Як месяц, ён устаноўлены на векі, і верны сьветка на небе». Сэля.
39 Але Ты пакінуў а брыдзіўся, быў гнеўны на памазанца Свайго;
40 Адкінуў змову із слугою Сваім, збудзеніў карону ягоную, кідаючы яе на зямлю;
41 Паламіў усі агарожы ягоныя, разьвярнуў гарады ягоныя.
42 Глабаюць яго ўсі праходзячыя дарогаю, ён стаўся на зьдзек у суседзяў сваіх.
43 Ты ўзвышыў правіцу ўцісканьнікаў ягоных, пацешыў усіх непрыяцеляў ягоных;
44 Ты таксама абярнуў лязо мяча ягонага й не дзяржаў яго ў бітве;
45 Ты суняў бліск ягоны й пасад ягоны на зямлю ськінуў;
46 Скараціў дні маладосьці ягонае, пахрыў яго няславаю. Сэля.
47 Пакуль, СПАДАРУ, ці будзеш хавацца назаўсёды, будзе гарэць, бы цяпло, гнеў твой?
48 Успомні, што я, які век, нашто ўчыніў дарма ўсіх сыноў людзкіх?
49 Якая людзіна жывець і не абача сьмерці, выбаве душу сваю ад рукі шэолю? Сэля.
50 Ідзе ласкі Твае першыя, Спадару, каторымі Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Сваёй?
51 Успомні, Спадару, зьдзек із слугаў Сваіх, каторы я нашу ў грудзёх сваіх ад усіх дужых людаў,
52 Каторым зьдзекаваліся непрыяцелі Твае, СПАДАРУ, каторым яны зьдзекаваліся ізь сьлядоў памазанца Твайго.
53 Дабраславёны СПАДАР на векі. Амін а амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 89. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псалтыр, Псальм 89 в переводах:
Псалтыр, Псальм 89, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.