1 Навука Этама Эзрахіта.
2 Ласкі Гасподнія буду навекі я славіць; з роду ды ў род буду праўду Тваю маімі вуснамі абвяшчаць.
3 Бо сказаў Ты: навекі ласка заснована будзе, — і на нябёсах Ты праўду Тваю ўгрунтаваў:
4 Я даў запавет Мой выбранцу Майму, пакляўся Давіду, рабу Майму:
5 навек забясьпечу насеньне тваё, збудую пасад твой із роду ды ў род. (Зэля)
6 І нябёсы славяць цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю ў зграмаджэньні сьвятых.
7 Бо хто роўны Госпаду па-над аблокамі, хто спасярод сыноў Божых упадобіцца Госпаду,
8 Богу, што гэткі страшнй ў зграмаджэньні сьвятых, страшны для ўсіх, што Яго акружаюць?
9 Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Хто гэткі магутны, як Ты, о Госпадзе? І праўда Твая навакол Цябе.
10 Ты над ярасьцяй мора пануеш, і калі хвалі яго ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.
11 Ты растаптаў Эгіпт, быццам забітага; моцнай рукой Тваёй Ты ворагаў Тваіх расьцярушыў.
12 Тваё ёсьць неба й Твая зямля; сусьвет і ўсё, што яго напаўняе, стварыў Ты.
13 Поўнач і палудзень — Ты іх стварыў; Табор і Гэрмон радасна імя Тваё апяваюць.
14 Плячо Тваё поўнае сілы; рука Твая крэпкая, высака ўзьнята правіца Твая.
15 Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.
16 Шчасьлівы народ, які ведае трубны Твой кліч, што ходзе ў сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе!
17 У іменьні Тваім весяляцца яны ўвесь дзень, і Тваёй справядлівасьцяй будуць узьнесены.
18 Бо Ты — краса іхняе сілы, і ласкай Тваёй высака ўзьняты наш рог.
19 Бо ад Госпада шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілявага цар наш.
20 Калісь Ты ў зьяве казаў да сьвятога Твайго: Я ўзлажыў дыадэму на волата, узвысіў выбранца з народу.
21 Адшукаў Я Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
22 Заўсёды з ім будзе рука мая, і плячо Маё дасьць яму сілу.
23 Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.
24 Прад абліччам ягоным скрышу Я тых, што яго прыгнятаюць, і паражу ненавідзячых яго.
25 З ім будзе праўда й ласка Мая, і імем Маім высока ўзьнясецца рог яго.
26 Зроблю, што рука яго ляжа на мора й правіца яго — на рэках.
27 Будзе ён клікаць Мяне: Ты мой ацец, Ты мой Бог і скала збаўленьня майго!
28 Гэтак зроблю яго першаком, над царамі зямлі найвышэйшым.
29 Ласку Маю для яго навекі Я захаваю, і Мой запавет з ім астанецца верным.
30 І зроблю, што насеньне яго трываць будзе вечна, і пасад ягоны — пакуль неба істнуе.
31 Калі сыны яго кінуць закон Мой і ня будуць хадзіць водле запаведзяў Маіх,
32 калі паганьбяць уставы Маі і загадаў Маіх захоўваць ня будуць,
33 дык пакараю праступкі іх паліцай і ўдарамі іх беззаконьне,
34 але ласкі Маёй назад не вазьму і вернасьць Маю захаваю.
35 Не апаганю Я запавету Майго і не зьмяню таго, што выйшла із вуснаў Маіх.
36 Раз Я пакляўся сьвятасьцяй Маёю, ніколі не зманю Давіду.
37 Навекі будзе насеньне ягонае, і пасад ягоны, як сонца прада Мною.
38 Як месяц, будзе стаяць ён навекі, а сьведка ў аблоках — верны. (Зэля)
39 І ўсё-ж Ты цяпер адапхнуў і адрокся, разгневаўся на памазанца Твайго!
40 Ты пагардзіў запаветам з рабом Тваім, дыадэму яго паганьбіў і кінуў яё на зямлю.
41 Ты збурыў усе сьцены яго, усе замкі ягоныя ў руіну абярнуў.
42 Усе, што праходзілі міма, усе рабавалі яго; для суседзяў сваіх ён стаўся пасьмешышчам.
43 Ты даў перамогу правіцы тых, што ўціскаюць яго, і ўсіх ворагаў яго Ты усьцешыў.
44 Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і не ўспамог яго ў барацьбе,
45 узяў ад яго бліск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.
46 Ты дні моладасьці скараціў яму, ганьбай ахутаў яго. (Зэля)
47 Дакуль, о Госпадзе, будзеш усьцяж Ты хавацца? як агонь, будзе гнеў Твой палаці?
48 Прыпомні, які век мой кароткі, якой марнасьцяй стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых!
49 Хто-ж із людзей мог-бы жыць ды ня ўгледзіў-бы сьмерці, хто-б вызваліў душу сваю ад бяздоньня сьмяротнага?
50 Дзе-ж, о Госпадзе, даўнейшыя ласкі Твае? Ты-ж кляўся Давіду праўдай Тваёю!
51 Прыпомні, о Госпадзе, ра-оў Тваіх ганьбу, што ў нутры я нашу ад усіх народаў магутных,
52 якою ворагі Твае зьневажаюць, о Госпадзе, якой зьневажаюць сьляды стоп памазанца Твайго!
53 Няхай будзе пахвалены Госпад навекі. Амін! Амін!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 89 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.