1 Псальм Давідавы.
Аб ласцы й справядлівасьці буду я пяяць, — хвалу Табе, Госпадзе, пяяць буду.
2 Дзяржацца буду шляху беззаганнага, — калі да мяне завітаеш? — у чыстасьці сэрца хадзіць буду пасярод дому майго.
3 Не пастаўлю сабе прад вачыма непатрэбныя рэчы; праступства мне ненавісна, ня прыліпне яно да мяне.
4 Здалёк ад мяне будзе фальшывае сэрца, зла не хачу я й ведаць.
5 Я выжану таго, хто ўкрадня чэрніць свайго бліжняга; пышнага й гордага сэрцам не пацярплю.
6 Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне; хто шляхам беззаганнасьці ходзе, будзе мне служыці.
7 Ня будзе ў доме маім жыць ніхто, хто здраду снуець; хто ілжу гаворыць, ня ўстоіць прад вачыма маімі.
8 Што-ранак нішчыць я буду ўсіх бязбожных зямлі, каб з места Гасподняга выкараніць усіх, што робяць ліхое.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 101 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.