1 Давідавы.
Усім сэрцам буду я славіць Цябе; прад абліччам Ангелаў я пяю Табе.
2 Ніцма сукланюся прад сьвятым домам Тваім і буду хваліць імя Тваё дзеля ласкі й праўды Тваёй, бо слова Тваё Ты ўзвысіў панад кожнае імя Тваё.
3 Калі я клікаў, Ты пачуў мяне і нутро маё сілай напоўніў.
4 Будуць хваліць Цябе, Госпадзе, усе зямныя цары, як пачуюць словы вуснаў Тваіх.
5 І будуць пяяці аб сьцежках Гасподніх, бо вялікая слава Госпада.
6 Бо высака Госпад, але бачыць пакорнага і гордага пазнае здалёк.
7 Калі прйдзецца мне сярод напасьцяў хадзіць, Ты жывым мяне захаваеш, проці ярасьці ворагаў руку Тваю Ты працягнеш, і правіца Твая мяне вызваліць.
8 Усё за мянё Госпад зробіць. Госпадзе, ласка Твая навекі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 138 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.