Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 138 Псалтыр, 138 глава

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш.
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; Ты разумееш думкі мае здалёк.
3 Ці іду я, ці адпачываю, — Ты акружаеш мяне і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
4 Яшчэ слова няма на мове маёй, — Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
5 Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне і кладзеш на мяне руку Тваю.
6 Дзіўнае мне Тваё веданьне — высока, дасягнуць яго не магу!
7 Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку?
8 Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты.
9 Ці вазьму крылы золку і перасялюся на край мора, —
10 і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая.
11 Ці скажу: можа, цемра ўкрые мяне, і сьвятло навокал мяне зробіцца ноччу;
12 але і цемра Цябе ад мяне не зацемрыць, і ноч сьветлая, быццам дзень; як цемра, так і сьвятло.
13 Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта,
15 Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне назначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.
17 Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
18 Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску, калі прачынаюся, я ўсё Яшчэ з Табою.
19 О, калі б Ты, Божа, пабіў бязбожнага! Адыдзеце ад мяне, крыважэрныя!
20 Яны гавораць супроць Цябе бязбожна; марнае намышляюць ворагі Твае.
21 Ці ж мне ненавідзець Тваіх ненавісьнікаў, Госпадзе, і не пагрэбаваць тымі, што паўстаюць на Цябе?
22 Поўнаю нянавісьцю ненавіджу іх; ворагі яны мне.
23 Выпрабуй мяне, Божа, і ўведай сэрца маё; выпрабуй мяне, і ўведай намеры мае.
24 і глядзі, ці дарога мая бясьпечная, і накіруй мяне на шлях вечны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 138 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.