Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 16 Псалтыр, 16 глава

1 Малітва Давідава. Пачуй, Госпадзе, праўду маю, уважы скарзе маёй, прымі мальбу з вуснаў неманлівых!
2 Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.
3 Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.
4 У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
5 Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
6 Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
7 Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
8 ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне
9 ад бязбожных, што на мяне нападаюць, — ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:
10 яны замкнуліся ў тлушчы сваім, пагардліва гавораць вуснамі сваімі.
11 На кожным кроку нашым цяпер абступаюць нас; напружылі вочы свае, каб скінуць мяне на зямлю;
12 яны падобныя на ільва, што прагне здабычы, падобныя на ільвяня, што сядзіць у схованцы.
13 Паўстань, Госпадзе, папярэдзь іх, скінь іх. Выбаві душу маю ад бязбожнага мечам Тваім,
14 ад людзей — рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей сьвету, чыя доля, у гэтым жыцьці, чыё чэрава Ты напаўняеш са скарбонак Тваіх; сыны іхнія сытыя, і рэшту пакінуць дзецям сваім.
15 А я ў праўдзе буду глядзець на аблічча Тваё; прачнуўшыся, буду насычацца вобразам Тваім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 16 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.