Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 35 Псалтыр, 35 глава

1 Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
2 Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
3 бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
4 словы з вуснаў ягоных — няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
5 Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
6 Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
7 Праўда Твая — як горы Божыя, і суды Твае — бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
8 Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
9 наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
10 бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
11 Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
12 хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.
13 Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 35 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.