Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 94 Псалтыр, 94 глава

1 Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
2 станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
3 бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
4 У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя;
5 Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
6 Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
7 бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
8 «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
10 Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
11 і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 94 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.