Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 97 Псалтыр, 97 глава

1 Псальма Давідава. Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.
2 Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
3 Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
4 Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;
5 сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;
6 з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.
7 Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;
8 хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы
9 прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы — па праўдзе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 97 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.