Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 93 Псалтыр, 93 глава

1 Псальма Давідава ў чацьвёрты дзень тыдня. Божа помсты, Госпадзе. Божа помсты, акажы Сябе!
2 Паўстань, Судзьдзя зямлі, аддай ганарліўцам адплату.
3 Дакуль, Госпадзе, бязбожнікі, дакуль бязбожнікі радавацца будуць?
4 Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;
5 топчуць народ Твой, Госпадзе, прыгнятаюць спадчыну Тваю.
6 Удаву і прыхадня забіваюць, і мардуюць сіротак,
7 і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.
8 Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?
9 Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?
10 Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, — Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?
11 Гасподзь ведае думкі чалавечыя, што яны марныя.
12 Дабрашчасны той чалавек, якога настаўляеш Ты, Госпадзе, і вучыш законам Тваім,
13 каб даць яму спакой у бядотныя дні, пакуль бязбожнаму будзе выкапана яма!
14 Бо не адкіне Гасподзь народу Свайго і не пакіне спадчыны Сваёй.
15 Бо суд вернецца да праўды, і за ім усе, хто шчырыя сэрцам.
16 Хто паўстане за мяне супроць злыдняў? хто стане за мяне супроць ліхадзеяў?
17 Калі б не Гасподзь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.
18 Калі я казаў: хістаецца нага мая, — ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
19 Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць.
20 Ці стане каля Цябе седала душагубаў, якія гвалт намышляюць насуперак закону?
21 Натоўпам ідуць яны на душу праведніка, і асуджаюць кроў невінаватую.
22 Але Гасподзь — абарона мая, і Бог мой — цьвярдыня прытулку майго,
23 і аберне на іх беззаконьне іхняе, і зладзействам іхнім вынішчыць іх, вынішчыць іх Гасподзь Бог наш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 93 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.