Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 143 Псалтыр, 143 глава

1 Давідава супроць Галіяфа. Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае — да вайны,
2 літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, — і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.
3 Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?
4 Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя — як цень мінушчы.
5 Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
6 блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
7 Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
8 чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
9 Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,
10 даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.
11 Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
12 Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах.
13 Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых;
14 хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых.
15 Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 143 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.