Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 143 Псальмы, 143 глава

1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
2 І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
3 Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.
4 І зьнямогся ў-ва мне дух мой, замерла ў нутры маім сэрца маё.
5 Я ўзгадваю дні старадаўнія, разважаю пра ўсе дзеяньні Твае, пра ўчынкі рук Тваіх думаю.
6 Выцягваю рукі мае да Цябе; душа мая [прагне] Цябе, як зямля бязводная. (Сэлях)
7 Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
8 Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.
9 Ратуй мяне ад ворагаў маіх, ГОСПАДЗЕ, у Цябе я хаваюся.
10 Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.
11 ГОСПАДЗЕ, дзеля імя Твайго ажыві мяне! У праведнасьці Тваёй вывядзі з уціску душу маю!
12 І ў міласэрнасьці Тваёй вынішчы ворагаў маіх, і зьнішчы ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — слуга Твой!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 143 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.