Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 55 Псальмы, 55 глава

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда.
2 Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!
3 Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу
4 ад голасу ворага, ад уціску бязбожніка, бо злачынства закідаюць мне і ў гневе змагаюцца са мною.
5 Сэрца маё трапеча ў-ва мне, і жахі сьмерці напалі на мяне;
6 страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.
7 І я сказаў: «Хто дасьць мне крылы, як у голуба! Я паляцеў бы і супачыў!
8 Вось, уцёк бы далёка і жыў бы ў пустыні». (Сэлях)
9 Я б сьпяшаўся, каб схавацца перад ветра віхурай, перад бурай!
10 Вынішчы іх, Госпадзе, падзялі мову ім, бо я бачыў крыўды і спрэчкі ў горадзе.
11 Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго.
12 Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада.
13 Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся,
14 але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,
15 з якім мы разам вялі шчырыя гутаркі, з якім у Дом Божы хадзілі ў грамадзе.
16 Няхай, зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім.
17 А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.
18 Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.
19 Ён выбавіць душу маю, каб даць супакой ад [тых, што] варагуюць супраць мяне, бо шмат было тых, якія супраць мяне.
20 Пачуе Бог, і ўпакорыць іх Той, Які жыве спрадвеку. (Сэлях) Бо няма ў іх паправы, і яны не баяцца Бога,
21 руку сваю выцягваюць на тых, што з імі ў супакоі жылі, і парушаюць запавет свой;
22 гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
23 Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.
24 І Ты, Божа, іх кінеш у ямы парахненьня; людзі крыважэрныя і падступныя не [дажывуць] паловы дзён сваіх. А я на Цябе спадзяюся!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 55 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.