Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 55 Псалтыр, 55 глава

1 Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава.
2 Нахіні вуха да малітвы мае, Божа, і не хавайся ад маленьня майго.
3 Зваж на мяне й адкажы імне; я ўзрушыўся ў гутарцы сваёй і ўздыхаю,
4 Ад голасу злосьнікаў, ад відзеньня ўціску нягодных, бо яны сьхінаюць на мяне бяспраўе і ў гневе чуюць непрыязьньства да мяне.
5 Сэрца мае дрыжыць у нутру маім, сьмяротныя жахі напалі на мяне;
6 Боязнь а дрыгота прышлі на мяне,
7 І сказаў я: «Хто даў бы імне крылы, як у галуба? я паляцеў бы й супачыў бы;
8 Вось, я павалачыўся б далёка і жыў бы на пустыні (Сэля),
9 Пабарзьдзіў бы знайсьці схоў сабе ад буйнога ветру а віхру.
10 Зьнішч, Спадару, падзялі мовы іхныя, бо я бачыў усілствы а звады ў месьце;
11 Дзень і ноч яны абходзяць па сьценах яго; і цяжкая праца, і бяда ў ім;
12 Нягоднасьць сярод яго, ня сходзе з вуліцы яго ўціск а ашука.
13 Гэтаж ня злосьнік наругаецца імне, — гэта я сьцерпіў бы; не праціўнік мой вяльмуецца над імною, — ад яго я схаваўся б;
14 Але гэта ты, — людзіна, раўня імне, блізкі прыяцель мой, знаёмы імне,
15 Што разам мы прыемна радзіліся, да дому Божага хадзілі грудам.
16 Няхай сьмерць спустоша іх, няхай зыйдуць да шэолю жывыя; бо ліха ў гасподзе іхнай, у сярэдзіне ў іх.
17 Я да Бога гукаю, і СПАДАР вывальняе мяне.
18 Увечары, і нараніцы, і паўднём я буду жаліцца а ўздыхаць, і Ён чуе голас мой;
19 Ён выбаве душу маю бясьпечна зь бітвы, што я маю, бо шмат было іх на мяне.
20 Выслухае Бог, і адкажа ім Тый, што сядзіць спрадвеку (Сэля); бо няма зьмены ў іх, і не баяцца Бога.
21 Ён выцягнуў руку сваю на тых, што ў супакою зь ім, ён узрушыў змову сваю.
22 Лагаднейшыя за масла вусны ягоныя, вайна, адылі, была ў сэрцу ягоным; словы ягоныя былі мякшыя за аліву, яны, адылі, аголеныя мячы.
23 Узвалі цяжар свой на СПАДАРА, і Ён будзе жывіць цябе. Ня дасьць Ён ніколі справядліваму пахіснуцца.
24 Але, Ты, Божа, спусьціш іх да ямы загубы, і крывапіўцы, і ізраднікі не дажывуць палавіцы дзён сваіх. Але я спадзяюся на Цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 55 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.