Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 75 Псалтыр, 75 глава

1 Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Псальма Асафова. Песьня.
2 Мы дзякуем Табе, Божа, мы дзякуем Табе, бо блізка імя Твае, і вылічаем чудосы Твае.
3 «У часе, каторы Я прызначу, Я буду судзіць справядліва.
4 Растаіла зямля і ўсі жыхары яе; Я ўмацаваў стаўпы яе. Сэля.
5 Кажу хвальком: "Не хваліцеся", і нягодным: "Не падыймайце рогу,
6 Не падыймайце ўгару рогу свайго ані гукайце з калянаю шыяю"»,
7 Бо ня з усходу, ані із захаду, ані з пустыні павышэньне;
8 Бо Бог судзе: аднаго паніжае, а другога павышае;
9 Бо чара ў руццэ ў СПАДАРА, зь віном шумячым поўная мешанага, і Ён налівае зь яе; дрожджы яе, адылі, вып’юць а выссуць усі нягодныя землі.
10 А я буду абяшчаць на векі, буду пяяць хвалы Богу Якававаму.
11 Усі рогі нягодных Ён заб’ець, але рогі справядлівых падыйме.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 75 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.