Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 104 Псалтыр, 104 глава

1 Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА! СПАДАРУ, Божа мой! Ты вельма ўзьвялічыўся, сьцёй а вяліччам Ты апрануўся;
2 Каторы акрываешся сьвятлінёю, як адзецьцям; расьцягаеш нябёсы, як заслону;
3 Каторы кладзеш у воды бёрны пакою Свайго; Каторы робіш булакі цялежкамі Сваімі; Каторы ходзіш на крылах ветру;
4 Каторы робіш духі ангіламі Сваімі, палаючае цяпло — службітамі Сваімі.
5 Заклаў зямлю на подах яе, каб не пахіснулася на векі;
6 Як адзецьцям, глыбінёю Ты накрыў яе; воды стаялі на горах;
7 Ад ганеньня Твайго яны ўцяклі, ад гуку грому Твайго яны пабарзьдзілі.
8 Падняліся горы, апалі даліны на месца, што Ты заклаў ім.
9 Граніцу правёў, каб не пераступілі яны, каб не зьвярнуліся яны пакрыць зямлю.
10 Ты крыніцы абарачаеш у цур’і, меж гор яны цякуць;
11 Пояць усі палявыя зьвяры; дзікія аслы праганяюць смагу сваю.
12 Ля іх маюць свае сялібы птушкі нябёсныя, памеж гольля, пушчаюць голас.
13 Ён пое горы з пакояў Сваіх; з пладоў справаў Тваіх зямля сыціцца.
14 Ён расьціць траву статку і зяленіва на службу чалавеку, каб дастаць емя зь зямлі.
15 І віно вяселе сэрца людзіне, алей робе від бліскучым, і хлеб моцне сэрца людзіны.
16 Сыцяцца дзервы СПАДАРОВЫ, кедры лібанскія, што Ён пасадзіў,
17 Ідзе птушкі гнезьдзяцца, бусел, кіпрысы дом яго,
18 Высокія горы дзікім козам, скалы — схоў трусом.
19 Ён прызначыў месяц на поры, сонца знае заход свой.
20 Ты робіш цямноту, і ноч настаець, у ёй усі зьвяры лесавыя кратаюцца,
21 Левяняты равуць здабытку й шукаюць у Бога жыру свайго.
22 Сонца ўзыходзе, яны зьбіраюцца й кладуцца ў норы свае.
23 Чалавек выходзе на работу сваю й да працы свае аж да вечара.
24 Якія вялікія справы Твае, СПАДАРУ! Усі Ты ўчыніў мудрасьцяй; зямля поўная меньня Твайго.
25 Вось, мора вялікае а шырокае, а ў ім няшчысьлёныя паўзуны, жывёла вялікая й малая;
26 Там плаваюць караблі; Левяфана гэнага ўхармаваў, гуляць у ім.
27 Гэтыя ўсі чакаюць Цябе, каб Ты даў ім жыр упару.
28 Даеш ім, яны зьбіраюць; адчыняеш руку Сваю, яны сыцяцца дабром.
29 Ты хаваеш від Свой, яны пужаюцца; Ты адбіраеш дых іхны, здыхаюць і ў пыл свой зварачаюцца;
30 Пасылаеш Дух Свой, яны ствараюцца, і Ты аднаўляеш від зямлі,
31 Хай будзе слава СПАДАРОВА на векі; хай цешыцца СПАДАР з учынкаў Сваіх.
32 Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; даткнецца гор, і кураць.
33 Буду пяяць СПАДАРУ, пакуль жыву; буду пяяць Богу свайму, пакуль быцьцё мае.
34 Няхай думка мая будзе прыемная Яму; я буду весяліцца ў СПАДАРУ.
35 Няхай зьгінуць грэшнікі ізь зямлі, і няхай нягодных ня будзе болей. Дабраслаў, душа мая. СПАДАРА! Галілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 104 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.