Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 135 Псалтыр, 135 глава

1 Галілуя. Хваліце імя СПАДАРОВА, хваліце, слугі СПАДАРОВЫ,
2 У доме СПАДАРОВЫМ стаячыя, на панадворках дому Бога нашага.
3 Галілуя, бо СПАДАР добры; пяіце хвалы імені Ягонаму, бо прыемнае;
4 Бо Якава абраў Сабе ЯГ, Ізраеля на Сваю апрычоную собскасьць;
5 Бо я ведаю, што вялікі СПАДАР, і Спадар наш над усімі багамі.
6 Усе, што хоча СПАДАР, тое робе на нябёсах і на зямлі, на морах і ў вусіх бяздоньнях.
7 Ён прычыняе, што пары падыймаюцца ад канца зямлі, робе маланьні да дажджу, выводзе вецер із скарбніцаў Сваіх.
8 Ён зразіў першакоў у Ягіпце, ад чалавека аж да статку.
9 Паслаў знакі а чудосы сярод цябе, Ягіпце, на Фараона а на ўсіх слугаў ягоных.
10 Каторы зразіў шмат народаў і забіў дужых каралёў:
11 Сыгона, караля Аморэйскага, Оґа, караля Вашанскага, і ўсі каралеўствы Канаанскія;
12 І даў зямлю іхную на спадак, на спадак Ізраелю, люду Свайму.
13 Імя Твае, СПАДАРУ, на векі; памятка Твая, СПАДАРУ, ад пакаленьня аж да пакаленьня.
14 Бо будзе судзіць СПАДАР люд Свой і над слугамі сваімі будзе меці жаласьць.
15 Балваны паган срэбныя а залатыя, работа рук людзкіх.
16 Вусны ў іх, але ня гукаюць; вочы ў іх, але ня бачаць;
17 Вушы ў іх, але ня ўважаюць, нават няма дыху ў ратох іхных.
18 Падобныя да іх будуць робячыя іх, кажны, што спадзяецца на іх.
19 Доме Ізраеляў! дабраслаўце СПАДАРА. Доме Ааронаў! дабраслаўце СПАДАРА.
20 Доме Леваў! дабраслаўце СПАДАРА. Вы, што баіцеся СПАДАРА! Дабраслаўце СПАДАРА.
21 Дабраславёны СПАДАР із Сыёну, Каторы жывець, у Ерузаліме. Галілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 135 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.