Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 48 Псальмы, 48 глава

1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха.
2 Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.
3 Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.
4 Бог у палацах ягоных вядомы як умацаваны замак [яго].
5 Бо вось, валадары сабраліся, падыйшлі грамадою,
6 але, угледзеўшы, аслупянелі, спалохаліся, зьбянтэжыліся.
7 Дрыжаньне ахапіла іх, болі, як у жанчыны, што нараджае.
8 Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.
9 Як чулі мы гэта, гэтак і бачылі ў горадзе ГОСПАДА Магуцьцяў, у горадзе Бога нашага. Бог умацаваў яго на вякі. (Сэлях)
10 Мы разважаем, Божа, пра міласэрнасьць Тваю пасярод сьвятыні Тваёй.
11 Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — аж да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая напоўнена праведнасьцю.
12 Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.
13 Станьце наўкола Сыёну, абыйдзіце вакол яго, палічыце вежы ягоныя,
14 прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, якія будуць,
15 што гэты Бог ёсьць Бог наш на вякі вечныя, і Ён будзе весьці нас аж да сьмерці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 48 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.