1 Бог помстаў, Госпадзе! Божа, Бог помстаў, заззяй!
2 Узвысся Ты, што судзіш зямлю, аддай заплату пыхлівым.
3 Дакуль жа бязбожнікі, Госпадзе, дакуль жа бязбожнікі будуць задавацца?
4 Будуць вымаўляць і прамаўляць нахабствы, будуць выхваляцца ўсе тыя, што чыняць несправядлівасць?
5 Прыніжаюць яны, Госпадзе, народ Твой, прыгнятаюць спадчыну Тваю.
6 Удаву і прыхадня забіваюць і сірот мардуюць.
7 І кажуць яны: «Не бачыць Госпад, не разумее Бог Якубаў».
8 Зразумейце, неразумныя ў народзе, бязглуздыя, калі паразумнееце?
9 Ці ж Той, Хто насадзіў вуха, не пачуе? Або Той, што сфармаваў вока, не ўбачыць?
10 Ці ж Той, Хто спасцігае народы, не выкрые, Той, Хто вучыць чалавека разуменню?
11 Госпад ведае думкі людзей, што яны марныя.
12 Шчасны той чалавек, якога ўдасканальваеш Ты, Госпадзе, і паводле закону Твайго навучаеш яго,
13 каб даць адпачыць яму ад ліхіх дзён, пакуль выкапаюць магілу для грэшніка.
14 Бо не адкіне Госпад свайго народа і не пакіне спадчыны сваёй.
15 Бо суд вернецца да справядлівасці, і пойдуць за ёю ўсе, хто праўдзівага сэрца.
16 Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?
17 Каб Госпад не ўспамог, хутка душа мая апынулася б у краіне маўклівасці.
18 Калі гавару я: «Нага мая хістаецца», міласэрнасць Твая, Госпадзе, падтрымлівае мяне.
19 Калі мноства турбот маіх у сэрцы маім, Твае суцяшэнні ўзвесяляюць маю душу.
20 Ці ж будзе з Табою сябраваць пасад несправядлівасці, які пад выглядам прыказання творыць пакуту?
21 Яны накідваюцца на душу справядлівага і асуджаюць кроў бязвінную.
22 І стаўся мне Госпад абаронаю і Бог мой — скалою прыстанішча майго;
23 і аддасць Ён ім іх несправядлівасць і ў ліхадзейнасці іх знішчыць іх. Знішчыць іх Госпад Бог наш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 94. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псальмаў, Псальм 94 в переводах:
Псальмаў, Псальм 94, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.