Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 136 Псальмаў, 136 глава

1 Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо Яго міласэрнасць вечная.
2 Вызнавайце Бога над багамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
3 Вызнавайце Госпада над валадарамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
4 Ён адзін учыніў цуды вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная.
5 Ён стварыў нябёсы прамудра, бо Яго міласэрнасць вечная
6 Ён распасцёр зямлю над водамі, бо Яго міласэрнасць вечная.
7 Ён стварыў свяцілы вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная;
8 сонца, каб днём кіравала, бо Яго міласэрнасць вечная.
9 месяц і зоры, каб кіравалі ноччу, бо Яго міласэрнасць вечная.
10 Ён пабіў Егіпет у першародных яго, бо Яго міласэрнасць вечная.
11 Ён вывеў Ізраэля з асяроддзя іх, бо Яго міласэрнасць вечная;
12 магутнай далонню і шырокай рукою, бо Яго міласэрнасць вечная.
13 Ён Чырвонае мора падзяліў на часткі, бо Яго міласэрнасць вечная.
14 І правёў Ізраэля пасярод яго, бо Яго міласэрнасць вечная.
15 Ён скінуў фараона і сілу яго ў мора, бо Яго міласэрнасць вечная.
16 Ён правёў народ Свой праз пустыню, бо Яго міласэрнасць вечная.
17 Ён пабіў цароў вялікіх, бо Яго міласэрнасць вечная.
18 Ён пабіў цароў магутных, бо Яго міласэрнасць вечная.
19 Сэгона, цара амарэяў, бо Яго міласэрнасць вечная.
20 І Ога, цара Басана, бо Яго міласэрнасць вечная.
21 І аддаў зямлю іх у спадчыну, бо Яго міласэрнасць вечная.
22 У спадчыну Ізраэлю, слузе Свайму, бо Яго міласэрнасць вечная.
23 Ён помніў пра нас у паніжэнні нашым, бо Яго міласэрнасць вечная;
24 і адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо Яго міласэрнасць вечная.
25 Ён дае ежу кожнаму целу, бо Яго міласэрнасць вечная.
26 Вызнавайце Бога нябеснага, бо Яго міласэрнасць вечная.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 136 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.