Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 34 Псальмаў, 34 глава

1 Давідаў. Калі ўдаваў сябе за змяшанага ў розуме перад Абімэлехам і пайшоў, выгнаны ім.
2 АЛЕФ. Буду дабраслаўляць Госпада ўвесь час, хвала Яго заўсёды ў маіх вуснах.
3 БЭТ. Госпадам будзе выхваляцца душа мая, хай чуюць [гэта] пакорлівыя і хай радуюцца.
4 ГІМЭЛЬ. Узвялічвайце Госпада са мною і давайце ўзнясём імя Яго ўсе разам.
5 ДАЛЕТ. Пачаў я шукаць Госпада, і Ён выслухаў мяне і вырваў Ён мяне з усіх трывог маіх.
6 ГЭ. Зірніце на Яго — і прасвятлееце, і твары вашыя не засаромеюцца.
7 ДЗАЙН. Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад выслухаў яго, і з усіх бед выратаваў яго.
8 ГЭТ. Анёл Госпадаў абароніць усіх тых навокал, што баяцца Яго, і вырве іх.
9 ТЭТ. Пакаштуйце і паглядзіце, які салодкі Госпад; шчасны чалавек, які ўсклаў надзею на Яго.
10 ЁД. Бойцеся Госпада, святыя Яго, бо няма нястачы для тых, што баяцца Яго.
11 КАФ. Багатыя збяднелі і пачалі галадаць, а вось тыя, што шукалі Госпада, не будуць мець нястачы ні ў чым добрым.
12 ЛЯМЭД. Хадзіце, сыны, слухайце мяне: навучу я вас пашане да Бога.
13 МЭМ. Што гэта за чалавек, які хоча жыць, шануе дзень, каб пабачыць добрае?
14 НУН. Утрымлівай язык свой ад ліха і вусны твае хай не гавораць падступна.
15 САМЭК. Адступіся ад ліха і чыні дабро, шукай спакою і імкніся да яго,
16 АЙН. бо вочы Госпада — да справядлівых, і вушы Яго — да просьбаў іх.
17 ФЭ. Але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха, каб сцерці з зямлі і памяць аб іх.
18 САДЭ. [Справядлівыя] паклікалі — і Госпад выслухаў, і вызваліў іх ад усіх бед іх.
19 КОФ. Блізкі Госпад да тых, што спакутаваны сэрцам, і пакораных духам Ён уратуе.
20 РЭС. Многа бед у справядлівых, але з усіх іх уратуе іх Госпад.
21 СІН. Сцеражэ Ён усе косці іх, не зломіцца ні адна з іх.
22 ТАЎ. Крывадушнасць знішчыць грэшніка, і тыя, што ўзненавідзелі справядлівага, будуць пакараныя.
23 ФЭ. Госпад адкупіць душы паслугачоў сваіх, і не будуць пакараныя ўсе тыя, што пакладаюць і Ім надзею.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 34 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.