1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы;
2 калі прарок Натан прыйшоў да яго, пасьля тога, як увайшоў да Вірсавіі.
3 Зьмілуйся нада мною, Божа, з ласкі Тваёй, ды праз вялікую міласэрнасьць Тваю даруй мне беззаконьні мае!
4 Абмый мянё ўсёга ад правіннасьцяў маіх і ачысьці мяне ад грэху майго.
5 Бо ведаю добра беззаконьне маё, і грэх мой усьцяж прада мною.
6 Прад Табой, Табой адзіным саграшыў я і зрабіў прыкрае Табе, дык Ты справядлівы ў прысудзе Тваім і чысты ў судзе Тваім.
7 Аджа я ў беззаконьні ўрадзіўся, і ў грэху пачала мяне мая маці.
8 Ты вымагаеш праўды ў сэрцы, дык зьяві-ж Ты мне мудрасьць у сэрцы маім.
9 Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.
10 Дай Ты мне радасьць пачуць і вясёласьць, каб вясяліліся косткі, што Ты пакрышыў.
11 Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і даруй мне ўсе мае віны.
12 Ствары ў-ва мне, Божа, чыстае сэрца і ўзнаві ў-ва мне духа дужога.
13 Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго й не пазбаў мяне Духа Твайго Сьвятога!
14 Усьцеш мяне йзноў успамогай Тваёй, падмацуй духам добрае волі мяне.
15 Шляхі Твае буду я адступнікам паказваць, і грэшнікі вернуцца йзноў да Цябе.
16 Вызваль мяне ад помсты за кроў, Ты, Госпадзе Божа, мой Спасе, каб язык мой славіў справядлівасьць Тваю.
17 Расчыні Ты, Госпадзе, вусны мае, каб вусны мае хвалу Тваю абвяшчалі.
18 Бо Ты не жадаеш крывавых ахвяраў, — інакш я-б іх даў! — і цэлапаленьні ня любы Табе.
19 Запраўдная Богу ахвяра — дух пакаянны; сэрцам зламаным, што каецца, Ты, Божа, не пагарджаеш!
20 Шчасьці Сыону з ласкі Тваёй, узьвядзі нанова муры Ерузаліму.
21 Тады Ты прыймеш ласкава ахвяры праўды, цэлапаленьні й жэртвы агністыя; тады валоў пакладуць на ахвярнік Табе.

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 51 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.