1 Слаўце Госпада, прызывайце імя Яго! Абвяшчайце між народамі дзеяньні Яго!
2 Сьпявайце Богу, выслаўляйце Яго! Апавядайце аб усіх цудах Ягоных!
3 Хвалецеся імем Яго сьвятым; няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
4 Шукайце Госпада й сілу Яго, шукайце ўсьцяж аблічча Ягонае!
5 Прыпамінайце цуды Яго, якія зрабіў, знакі Яго і прысуды вуснаў Ягоных.
6 Вы, Аўраамава семя, рабы Яго, сыны Якубавы, выбранцы Яго!
7 Ён, Госпад, — Бог наш; суды Яго над усенькай зямлёй.
8 Навекі памятае Ён запавет Свой: слова, што на тысячу пакаленьняў запаведаў,
9 умову Сваю з Аўраамам ды прысягу Сваю Ізааку.
10 І паставіў Якубу яе, як закон, і Ізраілю, як вечны запавет,
11 кажучы: Табе Я дам зямлю Канаанскую, як долю ў спадчыне вашай,
12 калі іх было йшчэ мала на лік, вельмі мала, і яны там былі прыхаджалымі,
13 і пераходзілі ад народу к народу, ад аднаго царства да другога народу.
14 Нікому ў крыўду Ён іх не даваў, дзеля іх цароў Ён караў,
15 кажучы: Не чапайце памазанцаў Маіх і прарокам Маім крыўды ня робце!
16 І, як Ён голад наслаў на зямлю ды кожну сьцяблінку збожжа зьніштожыў,
17 дык наперад ужо паслаў чалавека: Язэп быў прададзены ў рабства.
18 Ногі яго зашчамілі ў калоду, у зялеза скавалі яго
19 аж да часу, калі зьдзейсьнілась слова ягонае, слова Госпада зьявіла чыстасьць яго.
20 Тады цар паслаў, каб звольніць яго, валадар народаў вызваліў яго
21 і паставіў гаспадарам над домам сваім і загадчыкам над усенькім дабром сваім,
22 каб магнатаў вучыў, як душы зажадалася, ды старшыняў мудрасьці сваёй навучаў.
23 І прыйшоў Ізраіль уЭгіпт, і асеў Якуб у зямлі Хамавай.
24 І Бог Свой народ учыніў вельмі плодным і зрабіў яго дужэйшым за ўціскаўшых яго.
25 У сэрцы-ж гэных ненавісьць збудзіў да народу Свайго, на рабоў Сваіх напастлівасьць.
26 Ён паслаў Майсея, раба Свайго, Аарона, што выбраў Сабе.
27 Ён зрабіў праз іх Свае цуды й знаменьні Свае ў зямлі Хамавай.
28 Ён цемру паслаў, і цёмна зрабілася, а яны ўсё працівілісь слову Ягонаму.
29 Дык воды іхнія ў кроў абярнуў і рыбы ў іх вымарыў.
30 Зямля іх ад жаб зараілася навет у хорамах царскіх.
31 Загадаў, і кузурак розных наляцела, аваднёў ды камароў — у-ва ўсіх іхніх межах.
32 Заместа дажджу даў ім град, на зямлю іх агонь палючы паслаў.
33 Пабіў вінаград іх і смакоўніцы іхнія і дрэвы ў межах іх паламаў.
34 Загадаў, і прыйшла саранча ды гусеніц безьліч.
35 Яны ўсе расьліны пажэрлі ў зямлі іх, паелі плады з іх палёў.
36 І ўсіх першакоў у зямлі іх пабіў, зачаткі ўсенькае сілы іх.
37 А іх вывеў з срэбрам ды золатам, і ня было ў іх родах нядужага.
38 Эгіпт цешыўся з выхаду іхняга, бо зьняў іх страх перад імі.
39 Ён хмару ім разгарнуў на заслону ды агонь, каб ноч асьвятляць.
40 Зажадалі, і ім перапёлак прывёў і хлебам карміў іх нябесным.
41 Ён скалу расшчапіў, і люнулі воды, і ракой пацяклі па ссохлай зямлі.
42 Бо прыпомніў Ён слова сьвятое Сваё да Аўраама, раба Свайго,
43 вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх у вясёласьці.
44 І даў ім зямлю народаў, і тым, што народы трудом прыдбалі, заўладалі яны,
45 каб спаўнялі загады Ягоныя і закон Яго каб хавалі. Альлілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 105 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.