1 Альлілуя!
Хвалеце Госпада з неба, хвалеце Яго на вышынях нябесных!
2 Хвалеце Яго, усе Яго Ангелы! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!
3 Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоры ясныя!
4 Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што пад нябёсамі!
5 Няхай яны хваляць імя Госпада, бо Ён загадаў, і стварыліся,
6 і паставіў іх на ўсе часы й вякі; даў ім закон, і не пераступяць яго.
7 Хвалеце Госпада ад зямлі, страхоцьці марскія і ўсе бяздоньні!
8 Агонь і град, сьнег і туман, і ты, вецер бурны, што загад Яго выпаўняеш,
9 вы, горы й узгоркі ўсе, вы, дрэвы пладовыя й кедры ўсе,
10 вы, зьверы дзікія і кожна жывёла, вы, гады і птушкі крылатыя,
11 вы, цары зямныя і ўсе народы, князі й усе судзьдзі зямлі,
12 Вы, дзяцюкі, вы, дзяўчаты, вы, старыя ды разам з малымі,
13 хвалеце імя Гасподняе, бо толькі Ягонае імя вывышшана; бліск Яго над зямлёю і небам!
14 Ён дараваў народу Свайму рог высака ўзьняты; дык хвала Яму ад усіх Ягоных пабожных, ад сыноў Ізраілявых, ад народу блізкога Яму! Альлілуя!