Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 71 Псалтыр, 71 глава

1 Пра Саламона. Псалом Давіда. Божа, суд Твой дай каралю і справядлівасьць Тваю сыну караля,
2 каб судзіць Твой народ справядліва і ўбогіх Тваіх разважліва.
3 Хай горы прынясуць людзям Тваім супакой, а ўзгоркі — справядлівасьць.
4 Ён будзе чыніць суд бедным народу, збавіць сыноў убогіх і ўпакорыць паклёпніка.
5 І будзе прабываць разам з сонцам і раней за месяц, праз пакаленьні пакаленьняў.
6 Сыдзе, быццам дождж на руно і як кропля, што падае на зямлю.
7 У дні яго зазьзяе справядлівасьць і поўня супакою, аж пакуль не адымецца месяц.
8 І панаваць будзе ад мора да мора, ад рэк да канцоў зямлі.
9 Перад ім падуць ніцма этыёпы, і ворагі яго пыл лізаць будуць.
10 Каралі тарсійскія і астравы прынясуць дары, каралí Арабіі і Сабы з дарамі прыйдуць.
11 І паклоняцца яму ўсе ўладары зямлі, і ўсе народы будуць служыць яму.
12 Бо ён ад уціску магутнага вызваліў беднага і ўбогага, у якога ня стала памочніка.
13 Ён пашкадуе беднага і ўбогага і душы бедных выратуе;
14 ад ліхвярства і несправядлівасьці выбавіць душы іх, і імя яго будзе пачэсным сярод іх.
15 І будзе жыць, і дадуць яму ад золата арабскага, і будуць маліцца ўвесь час за яго, увесь дзень будуць бласлаўляць яго.
16 Будзе ён умацаваньнем на зямлі, на вяршалінах гор; плод яго вышэй за Лібан уздымецца, і тыя, што з горада, расьцьвітуць, як трава зямная.
17 Будзе імя яго блаславёнае давеку: імя яго трываць будзе даўжэй за сонца. Усе плямёны зямлі будуць блаславёныя ў ім, усе народы будуць называць яго шчасьлівым.
18 Блаславёны Госпад, Бог Ізраіля, адзіны, хто творыць цуды!
19 І блаславёнае ўсяхвальнае імя Яго давеку і на век вякоў. І напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Хай так станецца, хай так станецца!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 71 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.