Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 113 Псалтыр, 113 глава

1 Алілуя! Калі Ізраіль выйшаў з Ягіпту, дом Якуба з-паміж народу чужога,
2 Юдэя стала сьвятыняй яго, Ізраіль — яго ўдзелам.
3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан пацёк назад;
4 горы заскакалі, як бараны, а ўзгоркі — быццам ягняты.
5 Што з табой, мора, што ты ўцякло, і з табой, Ярдан, што пацёк назад?
6 Што з вамі, горы, што заскакалі як бараны, а ўзгоркі — быццам ягняты?
7 Ад твару Госпада ўскалыхнулася зямля, ад твару Бога Якубавага,
8 які перамяняе скалу ў азёры, поўныя вады, а крэмень — у водныя крыніцы.
9 Ня нам, Госпадзе, ня нам, але імю Твайму дай славу ў міласэрнасьці Тваёй і праўдзе Тваёй,
10 хай ніколі ня скажуць пагане: «Дзе Бог іх?»
11 А Бог наш на небе і на зямлі: усё, што захацеў, стварыў Ён.
12 Ідалы паганаў — срэбра і золата, творы рук людзкіх:
13 вусны маюць і не загавораць; вочы маюць і ня ўбачаць;
14 вушы маюць і не пачуюць; нос маюць і не адчуюць паху;
15 рукі маюць і не дакрануцца; ногі маюць і ня пройдуцца; не займеюць голасу ў горле сваім.
16 Хай стануць падобнымі да іх тыя, што іх робяць, і ўсе, што спадзяюцца на іх.
17 Дом Ізраіля спадзяваўся на Госпада: Ён іх памочнік і абаронца.
18 Дом Аарона спадзяваўся на Госпада: Ён іх памочнік і абаронца.
19 Усе, што баяцца Госпада, спадзяваліся на Госпада: Ён іх памочнік і абаронца.
20 Госпад, згадаўшы пра нас, блаславіў нас: Ён блаславіў дом Ізраіля, блаславіў дом Аарона,
21 блаславіў тых, што баяцца Госпада, — малых разам з вялікімі.
22 Хай Госпад памножыць блаславеньне на вас, на вас і на сынах вашых.
23 Блаславёныя вы ў Госпадзе, які стварыў неба і зямлю.
24 Неба нябёсаў — Госпаду, а зямлю даў Ён сынам людзкім.
25 Ня мёртвыя будуць хваліць Цябе, Госпадзе, і ня тыя ўсе, што зыходзяць у апраметную,
26 але мы, жывыя, будзем бласлаўляць Госпада цяпер і давеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 113 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.