Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 85 Псалтыр, 85 глава

1 Малітва Давіда. Нахілі, Госпадзе, вуха Тваё і выслухай мяне, бо я бедны і ўбогі.
2 Сьцеражы душу маю, бо я праведны. Збаў, Божа мой, слугу Твайго, які спадзяецца на Цябе.
3 Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо Цябе клічу ўвесь дзень.
4 Разьвесялі душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, я ўзьняў душу маю.
5 Бо Ты, Госпадзе, ласкавы, і лагодны, і шматміласэрны для ўсіх, што клічуць Цябе.
6 Пачуй, Госпадзе, малітву маю і будзь уважлівы да голасу просьбы маёй.
7 У дзень журбы маёй я клікаў Цябе, бо Ты выслухоўваў мяне.
8 Няма між багоў падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма паводле ўчынкаў Тваіх.
9 Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і ўславяць імя Тваё,
10 бо Ты вялікі і творыш цуды, Ты — Бог адзіны.
11 Вядзі мяне, Госпадзе, шляхам Тваім, і я буду хадзіць у праўдзе Тваёй: хай сэрца маё ўзрадуецца боязьзю імя Твайго.
12 Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, Божа мой, ад усяго сэрца майго і буду славіць імя Тваё давеку,
13 бо міласэрнасьць Твая да мяне вялікая і Ты ўзьняў душу маю з бездані апраметнай.
14 Божа, беззаконныя паўсталі супраць мяне, і зборышча дужых шукала душы маёй, і яны ня мелі Цябе перад сабою.
15 А Ты, Госпадзе, Божа мой, спагадлівы і міласьцівы, доўгацярплівы, шматміласэрны і праўдзівы.
16 Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною; дай сілу Тваю слугу Твайму і збаў сына слугі Тваёй.
17 Учыні са мною знак на дабро: хай убачаць тыя, што ненавідзяць мяне, і засаромеюцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 85 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.