Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 81 Псальмы, 81 глава

1 Кіраўніку хору. Паводля «Гітціт». Асапавы.
2 Урачыста сьпявайце Богу, сіле нашай! Моцна ўсклікайце Богу Якубаваму!
3 Засьпявайце песьню, ударце ў бубен, (заграйце) на прыемнай гарпе разам зь лютняй.
4 Трубіце трубою ў маладзік, у поўню да дня нашага сьвята,
5 бо гэта ёсьць статут для Ізраэля, загад Бога Якубавага.
6 Ён пастанавіў гэта, як сьведчаньне ў Язэпе, як ён выходзіў зь зямлі Ягіпту. Мову, якую я ня ведаў, я пачуў:
7 Я звольніў плячо ягонае ад цяжару. Рукі ягоныя сталі свабоднымі ад цяжкага корабу.
8 І ва ўціску ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе. Я адказаў табе са сховішча грому. Я выпрабаваў цябе каля водаў Мэрыбы. Зэля.
9 Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць табе: Ізраэлю, каб ты толькі паслухаўся Мяне!
10 Хай ня будзе ў цябе чужога бога, і ня пакланяйся чужому богу.
11 Я ёсьць Ягова, твой Бог, Які вывеў цябе зь зямлі Ягіпту. Расчыні шырака вусны твае: Я іх напоўню.
12 Але народ Мой ня паслухаўся Голасу Майго. І Ізраэль ня ўпакорваўся Мне.
13 Дык Я іх пакінуў на ўпартасьць іхнага сэрца. Хай яны ідуць згодна сваім уласным пара́дам.
14 О, каб народ Мой паслухаўся Мяне, і каб Ізраэль пайшоў Маім шляхам!
15 Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхных і павярнуў бы Руку Маю на прыгнятальнікаў іхных.
16 Нянавісьнікі Яговы мусілі б Яму падлыгваць, а час Ізраэля доўжыўся б вечна.
17 Ён карміў бы яго найлепшай пшаніцай. І насычаў бы яго мёдам са скалы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 81 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.