Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 49 Псальмы, 49 глава

1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Псальм.
2 Слухайце гэта, усе народы! Прыслухайцеся ўсе жыхары сьвету,
3 сыны простага чалавека, як і сыны пана, багаты і ўбогі разам!
4 Вусны мае вымавяць мудрасьць, а развага сэрца майго — веданьні.
5 Схілю вуха маё да прыпавесьці, адкрыю загадку маю (пад гук) гарпы.
6 Чаму я маю баяцца ў дні ліхія, калі акружыць мяне нясправядлівасьць маіх перасьледвальнікаў,
7 якія спадзяюцца на сваё багацьце і хваляцца лішкам сваіх дастаткаў?
8 Чалавек ніколі ня меў такой маёмасьці, каб выкупіць брата свайго; ён ня мог даць Богу выкуп,
9 бо занадта вялікая цана выкупу іхнай душы, таму ён вымушаны адмовіцца ад гэтага навекі,
10 каб ён застаўся жыць вечна і ня ўбачыў магілы;
11 бо ён бачыць: паміраюць мудрыя; гінуць разам не́вукі і бязглуздыя, і пакідаюць маёмасьць сваю іншым.
12 У думках іхных, што хаты іхныя вечныя, і што жытло іхнае з роду ды ў род. Яны называюць землі сваім íмем.
13 Але чалавек ня застанецца ў пашане. Ён прыпадабляецца жывёліне, якая гіне.
14 Такая дарога іхная ёсьць іхная няразумнасьць. І тыя, што ідуць за імі, упадабалі іхныя словы. Зэля.
15 Яны зьбіраюцца ў купу, як авечы статак, (каб ісьці туды), у мейсца сьмерці. Сьмерць пасьвіць іх. А раніцай праведнікі запануюць над імі. Шэоль скрышыць іхную сілу, так што ня застанецца іхнага жытла.
16 Сапраўды, Бог адкупіць душу́ маю ад улады шэолю, і Ён прыме мяне. Зэля.
17 Ня бойся, калі чалавек багацее, і слава дому ягонага множыцца,
18 бо калі памрэ ён, то нічога з сабой ня забярэ. Слава ягоная за ім ня пойдзе.
19 Хоць пры жыцьці сваім ён душу́ сваю багаслаўляў, — а другія славяць цябе, калі ты сабе робіш добрае,
20 яна пойдзе туды, да роду ейных ба́цькаў. Яны ў вечнасьці ня ўбачаць сьвятла.
21 Чалавек, які ў пашане, але няразумны, ёсьць падобны жывёлам, якія гінуць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 49 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.