Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 103 Псальмы, 103 глава

1 Давідавы. Багаславі, душа мая, Ягову, і ўсё нутро маё Сьвятое Імя Ягонае!
2 Багаславі, душа мая, Ягову, і ня забывайся на ўсе Ягоныя Дабрадзеі,
3 Каторы даруе ўсе твае бяззаконьні, Каторы ацаляе ўсе немачы твае,
4 Каторы вызваляе жыцьцё тваё ад магілы, Каторы карануе цябе міласэрнасьцю і шчадротамі,
5 Каторы напаўняе дабром старасьць тваю, так што абнаўляе юнацтва тваё, як у арла.
6 Ягова чыніць Справядлівасьць і Суд усім прыгнечаным.
7 Ён паказаў шляхі Свае Масею, сынам Ізраэля — Дзеі Свае.
8 Шчодры і міласэрны Ягова, няхуткі да гневу і багаты на міласэрнасьць.
9 Ён ня вечна будзе асуджаць і ня вечна абурацца.
10 Ён паступаў з намі ня паводля грахоў нашых і адплачваў нам ня паводля правіннасьцяў нашых;
11 бо як высока Нябёсы над зямлёй, так вялікая Міласэрнасьць Ягоная над тымі, што баяцца Яго.
12 Як далёка усход ад захаду, так Ён аддалíў ад нас праступкі нашыя.
13 Як лíтуецца бацька над сынамі (сваімі), так лíтуецца Ягова над тымі, хто баіцца Яго;
14 бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — (толькі) пыл.
15 Чалавек, як трава — дні ягоныя. Як кветка поля, так квітнее ён;
16 як пройдзе над ёю вецер, і ўжо няма яе, і месца ейнае ўжо ня пазна́е яе.
17 Але Міласэрнасьць Яговы ёсьць ад вечнасьці ў вечнасьць над тымі, хто баяцца Яго, і Справядлівасьць Ягоная на сыноў сыноў,
18 тых, якія трымаюць Запавет Ягоны і помняць Ягоныя наказы, каб іх выконваць.
19 Ягова ў Нябёсах усталяваў Пасад Свой, і Ягонае Каралеўства валадарыць над усім.
20 Багаслаўце Ягову, (вы) Ангелы Ягоныя, вы дужыя сілаю, выканаўцы Слова Ягонага, слухаючыя Голас Слова Ягонага.
21 Багаслаўце Ягову, усе войскі Ягоныя, служкі Ягоныя, выканаўцы Волі Ягонай.
22 Багаслаўце Ягову, усе творы Ягоныя, па ўсіх мейсцах Валадарства Ягонага. Багаслаў Ягову, душа мая!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 103 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.