Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 88 Псалцір, 88 глава

1 Павучэнне Яфана Язрахіта.
2 Пра дабрыню Тваю запяю, Божа,
З роду ў род узвешчу праўду тваю вуснамі маімі.
3 Бо казаў: «Навек міласэрнасць сатворыца».
На Небе зацверджана праўда Твая.
4 «Запаведаў запавет выбраным Маім,
Прысягаў рабу Майму Давіду:
5 На век зацверджу семя твае
І ўтрымаю з роду ў род прастол твой».
6 Уславяцца на Небе цуды Твае, Божа,
Бо праўда Твая у царкве святых.
7 Бо хто зроўнiцца на небе з Госпадам?
Ці хто падобны Богу сярод сыноў Божых?
8 Бог славіцца ў царкве святых,
Вялікі і грозны Ён для атачаючых.
9 Божа, Божа сілаў, хто падобны Табе?
Моцны Ты, Божа, і вакол цябе праўда Твая.
10 Ты ўладарыш дзяржавай марскою,
Уздымаючыяся хвалі ўтаймуеш Ты.
11 Ты ўтаймаваў ганарлівага, быццам пабітага,
Моцай сілы Сваёй рассеяў усе ворагі Твае.
12 Табе належыць неба, і Табе належыць зямля,
Сусвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.
13 Поўнач і мора сатварыў Ты,
Фавор і Ярмон імю Твайму ўзрадуюцца.
14 Твая рука моцная.
Да ўмацуецца рука Твая, да ўзнясецца правіца Твая.
15 Справядлівасць і суд — гэта Прастол Твой,
Міласэрнасць і праўда крочаць наперадзе Цябе.
16 Шчаслівыя тыя, хто песню перамогі ведае,
Яны ў святле твару Твайго пойдуць,
17 І пра імя Твае радавацца пачнуць,
І праўдай Тваёй уздымуцца.
18 Бо слава сілы іх — гэта Ты,
І ў дабраспрыянні Тваім уздымецца рог наш.
19 Бо ад Бога захова,
Ад Святога нашага Цара Ізраіля.
20 Некалі казаў ва ўяве сынам Тваім: «Даў дапамогу моцнаму,
Узнёс выбранага ад людзей Маіх.
21 Абраў Давіда раба Майго,
Алеем святым памазаў яго.
22 Бо рука Мая захавае яго,
І моц Мая ўзмацніць яго.
23 Нічога не зробіць вораг яму,
І сын бяззаконня не зробіць ліха яму.
24 І ворагаў ягоных перад тварам яго ссяку,
І нянавіснікаў яго перамагу.
25 І праўда Мая і міласэрнасць назаўжды з ім,
І імем Маім узмацніцца гонар ягоны.
26 І пакладу на мора руку яго
І на рэкі — правіцу яго.
27 Ён закліча да мяне: „Ойча мой Ты,
Бог і Заступнік ратавання майго.“
28 І Я першынцам зраблю яго,
Вышэй за ўсіх цароў зямных.
29 Навекі захаваю ласку да яго,
І запавет Мой будзе верны яму.
30 І не перапыницца навекі семя яго,
І прастол яго стане, як дзень неба.
31 Калі парушаць сыны яго запавет Мой,
І не пачнуць хадзіць па судах маіх,
32 Калі праўду Маю апаганяць,
І запаветаў Маіх не захаваюць,
33 То наведаю жазлом бяззаконні іх,
І ранамі — няпраўду іх.
34 Але міласэрнасць Сваю не адніму ад іх,
І праўду Сваю не перамяню.
35 Не парушу запавета Майго,
І не адмоўлюся ад слоў Сваіх.
36 Аднойчы Я прысягаў у святыні Сваёй,
Давіду ці не буду ілгаць?
37 Семя ягонае навекі будзе,
І прастол ягоны узмацню як сонца перад Мной
38 І як месяц навекі.
І Сведка на небе верны».
39 Ты ж адрынуў, і пагардзіў,
І ўгневаўся на памазанага Твайго.
40 Знішчыў запавет з рабом Тваім,
Змяшаў з зямлёй святыню ягоную.
41 Парушыў апоры ягоныя,
Разбурыў крэпасць ягоную.
42 Раскрадаюць у яго ўсе міма ходзячыя,
Стаў пагардай для суседзяў сваіх.
43 Узняў руку супастатаў ягоных,
Радуюцца усе ворагі яго.
44 Не дапамог зброі ягонай,
І не заступіўся за яго ў бітве.
45 Адняў ачыщэнне яго,
І прастол ягоны скінуў на зямлю.
46 Скараціў дні часу яго,
Пакрыў сорамам.
47 Даколі, Божа, адвярнуўся ад нас?
Даколі гарэць гневу Твайму?
48 Узгадай немачную існасць маю.
Ці дарэмна сатварыў усіх сыноў чалавечых?
49 Які чалавек пажыве і не ўбачыць смерці?
І хто збавіць душу сваю ад лап апраметнай?
50 Дзе даброты Твае старажытныя, Божа,
Аб якіх Ты прысягаў Давіду ў праўдзе Тваёй?
51 Узгадай, Божа, пагарду рабоў Тваіх,
Якую я трымаў у сэрцы сваім ад людзей,
52 Пагарджалі мяне ворагі Твае, Божа,
Пагарджалі змену памазанага Твайго.
53 Дабраславены Бог навекі!
Так, так.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 88 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.