1 Псалом Давіда. Сыноў Іанадава і першых палонных.
2 На Цябе, Божа, спадзяюся,
Да пасаромлены не буду ніколі.
3 Праўдай Тваёю вызвалі мяне і ратуй мяне,
Дахілі да мяне вуха Свае і дапамажы мне.
4 Зрабіся Богам-абаронцай для мяне, стань трывалым месцам ратавання майго,
Бо Ты цвярдыня і прытулак мой.
5 Божа, ратуй мяне з рук грэшных,
З рук злачынцаў і крыўдзіцяляў.
6 Бо Ты — цярпенне мае, Божа.
Божа, спадзяванне мае ад юнацтва майго.
7 Табою зацверджаны я ад улоння, ад чэрава матчынага майго Ты апякаеш мяне,
Пра Цябе вечна будзе песня мая.
8 Бо дзівам зрабіўся для шмат людзей,
І Ты для мяне Памагаты моцны.
9 Да напоўняцца вусны мае пахвалою,
Бо славу Табе спяваю, пра вялікасць Тваю кожны дзень.
10 Не забывай пра мяне падчас старасці маёй,
Калі змаліцца моц мая, не пакінь мяне.
11 Бо мовілі ворагі мнее,
І пільнуючыя душу маю дамовіліся:
12 «Вось Бог пакінуў яго,
Наганіце і забіце яго, бо няма каму за яго заступіцца».
13 Божа мой, не адыходзь ад мяне,
Божа да дапамогі маёй звярніся.
14 Да пасаромяцца і знікнуць усе паклёпнікі душы маёй,
Да апрануцца сорамам усе шукаючыя мне ліха.
15 Я жа заўсёды спадзяюся на Цябе, Божа,
І ўзношу заўсёды славу Табе.
16 Вусны мае ўзвесцяць праўду Тваю,
Кожны дзень — ратаванне Твае, бо не ўзведаў кніжнага.
17 Увайду ў сіле Божай,
Божа, узгадаю праўду Тваю, Цябе Адзінага.
18 Божа, навучаў мяне ад юнацкіх дзён,
І да гэтага дня ўзвешчу пра ўсе цуды Твае.
19 І да старасці, да сівых валасоў, не пакідай мяне, Божа,
Пакуль не ўзвешчу будучаму роду сілу Тваю:
20 Моц Тваю і праўду Тваю вышэй неба.
Бо сатварыў дзеля мяне вялікія справы, і хто падобны да Цябе?
21 Цяжкія звёў на мяне беды і ліха,
І зноў узнімаў да жыцця мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.
22 Узвялічыў на мне вялікасць Тваю,
І суцяшаў мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.
23 І я ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа, на псаломскіх прыладах — праўду Тваю,
Заспяваю Табе на гуслях, святы Божа Ізраіляў.
24 Радуюцца вусны мае, калі спяваю Табе,
І спявае душа мая, што ўратаваў Ты.
25 І яшчэ язык мой стане павучаць праўдзе Тваёй,
Калі пасаромяцца ўсе шукаючыя мне ліха.