Дакладны час і месца напісання гэтага Лісту неўсталены, ведама толькі, што напісаны ў глыбокай старасьці, калі Апостал візытаваў хрысьціянскія асяродзьдзі і дысцыплінаваў нязжыўчывых зь людзьмі й скупых грашалюбаў біскупаў-прагнаўладцаў, баронячы ад гэткіх ідэйна-шчырых старшынаў хрысьціянскіх і вернікаў. Аднаму з такіх, Гаю, і адрасуе свой Ліст гэты, паручаючы ягонай сымпатычнай гасьціннасьці прыбышоў, адражаных Дыотрэфам, узурпатарам біскупскай годнасьці, варожым навет і старэнькаму Апосталу; цярпеў ад яго і перш узаконены там біскуп Дэмэтрыус. Падобна, як і другі Ліст, ёсьць ён дэўтэрокананічным, г.зн. не адразу, або не ў ва ўсім прызнана яго за натхнёны, але з мамэнту, як быў за такі прызнаны, ня рожніцца ён тэолёгічным значэннем ад протокананічных, поўнасьцю натхнёных.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

3 Яна, введение. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.